Мінадукацыі абяцае разьмясьціць велапаркоўкі ля ўсіх ВНУ

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч паабяцаў паступова абсталяваць кожны корпус і інтэрнат усіх ВНУ краіны роварнымі паркоўкамі.

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што ўстановамі вышэйшай адукацыі ажыцьцяўляецца паэтапнае абсталяваньне парковак для ровараў ля ўваходаў у навучальныя карпусы і інтэрнаты. Заява Маскевіча зьявілася ў выніку звароту арганізацыі «Наш Дом» да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Цяпер роварныя паркоўкі можна знайсьці ля некаторых карпусоў і інтэрнатаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы, Беларуска-расейскім унівэрсытэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце, Брэсцкім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых ВНУ.


Тым часам першы велагараж ужо зьявіўся ў Менску ў Парку высокіх тэхналёгій на Купрэвіча, 1/1. Фота "БелаВела: пра ровары — па-беларуску"

Паводле інфармацыі «Наш Дом», ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўжо распрацаваныя пляны па абсталяваньню роварных парковак.

Цяпер гомельскія студэнты дамагаюцца ўсталяваньня парковак ля ўсіх ВНУ гораду. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1643 seconds.