Беларуская моладзь у 5 разоў болей стала цікавіцца навучаньнем за мяжой

Колькасьць студэнтаў, што жадаюць вучыцца за мяжой, вырасла за апошнія тры гады ў 5 разоў. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя грамадзкага аб’яднаньня «Гэндарныя пэрспэктывы»/праграма «Ла Страда».

Беларуская моладзь усё часьцей задумваецца аб пэрспэктывах навучаньня за мяжой. Аб гэтым сьведчаць дадзеныя, што агучыла мэнэджар гарачай лініі ў пытаньнях бясьпечнай міграцыі міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Гэндарныя пэрспэктывы»/праграма «Ла Страда» Ірына Пацановіч.

Паводле яе словаў, што перадае Белсат, у 2008 годзе з усіх, хто зьвярнуўся на «гарачую лінію» у пытаньні бясьпечнай міграцыі, усяго 2% цікавіліся навучаньнем у ЗША і краінах Эўразьвязу. У 2011 г. такіх ужо больш за 10%.

Па інфармацыю зьвяртаюцца як абітурыенты, гэтак і студэнты, што цікавяцца навучальнымі праграмамі, каб з карысьцю правесьці лета. Звычайна тыя, хто цікавіцца падобнымі пытаньнямі, ня ведаюць, якую інфармацыю і дзе шукаць. Акрамя гэтага, абітурыенты не разумеюць розьніцы паміж навучальнымі і турыстычнымі візамі, кажуць экспэрты.

Якія канкрэтна краіны выбіраюць для навучаньня беларускія студэнты, сказаць цяжка. Але вядома, што, напрыклад, ва Ўкраіне найбольшым попытам карыстаюцца каледжы і ўнівэрсытэты Вялікабрытаніі, а таксама Чэхіі, дзе навучацца можна бясплатна ў тым выпадку, калі валодаеш чэскай мова.


Вынікі апытаньняў Gallup: 1. Хацелі б паехаць на часовую працу. 2. Хацелі б павучыцца за мяжой. 3. Хацелі б зьехаць у іншую краіну на сталае жыхарства.

Пры гэтым каля траціны з усіх беларусаў, што жадаюць выехаць за мяжу, імкнуцца зрабіць гэта менавіта дзеля навучаньня. Паводле дадзеных глябальнага дасьледаваньня агенцыі Gallup, кожны трэці беларус хацеў бы зьехаць за мяжу часова, а кожны пяты — на ўвесь час. 45% насельніцтва лічыць, што моладзі няма чаго рабіць у Беларусі, а чвэрць беларусаў хоць зараз гатовыя выехаць у ЗША ці Нямеччыну.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.068 seconds.