Дзесяць самых частых памылак у беларускай мове

Кампанія «Праўны пераклад» цягам году вывучала пісьмовыя крыніцы сучаснай беларускай мовы — матэрыялы ў СМІ, праекты ў сеціве, афіцыйныя дакумэнты. І адзначыла некалькі найбольш распаўсюджаных на іх думку памылак у беларускай мове. Выніковы топ «Праўны пераклад» даслаў Generation.by.

Прыназоўнікі па, пры і для – як зельле ў мове. Яны вырастаюць там, дзе іх ня можа быць, і выціскаюць добрыя мясцовыя «расьліны». Яны як бы спусташаюць гаворку, робяць яе прымітыўнай, няправільнай.

Ужывайце гэтыя прыназоўнікі толькі там, дзе яны да месца, і з правільным склонам.

Тлумачэньне

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

Прыназоўнік «па» ўжываецца зь месным склонам: па + кім, чым

ісьці па праспэкце

ісьці па праспэкту

чэмпіянат па футболе

чэмпіянат па футболу

Замест «па»:

  • паводле
  • на
  • + творны склон
  • + родны склон
  • дзеля
  • пад
  • на
  • з

беларус паводле пашпарту

беларус па пашпарце

паводле зьвестак агенцтва (паводле агенцтва)

па зьвестках, інфармацыі агенцтва

на загад (паводле загаду) дырэктара

па загадзе дырэктара

паводле дамовы (згодна з дамовай)

па дамове

роўныя памерам

роўныя па памеры

бегчы лесам

бегчы па лесе

захады дзеля ўдасканаленьня (каб удасканаліць)

захады па ўдасканаленьні

сустракацца панядзелкамі (у панядзелкі)

сустракацца па панядзелках

вечарамі шмат размаўлялі

па вечарах шмат размаўлялі

сказаць пад сакрэтам

сказаць па сакрэце (па сакрэту)

выбраць на свой густ

выбраць па сваім гусьце (па густу)

з тае прычыны

па той прычыне

зрабіць на ўзор (паводле ўзору)

зрабіць па ўзоры

аддзел камплектаваньня

аддзел па камплектаваньні

Замест «для»:
(каб выразіць прызначэньне)

  • каб + пачатковая форма дзеяслова
  • прыметнік + назоўнік
  • на + назоўнік;
  • + давальны склон

прылада мераць, вымяральная прылада
прылада мераць ціск

Замест расейскага «прибор для измерения …»
прибор для измерения давления

парашок (каб) мыць, машына (каб) мыць, пральны парашок, пральная машына

замест расейскага «стиральный порошок», «стиральная машина»

дошка (каб) прасаваць, прасавальная дошка

дошка для прасаваньня

тэкст на пераклад

тэкст для перакладу

загад жаўнерам

загад для жаўнераў

прылады на працу, працоўныя прылады, прылады працы

прылады для працы

падручнік вучням, вучнёўскі падручнік

падручнік для вучняў

нашто / навошта?

для чаго?

Замест «пры»:

  • падчас (пад час, у час, у часе)
  • дзеепрыслоўе
  • за + назоўнік

падчас (пад час, у час, у часе) назіраньня / наведваньня, назіраючы, наведваючы

пры назіраньні / наведваньні

ацэньваючы

пры ацэнцы

за кіраўніком Давыдовічам

пры кіраўніку Давыдовічу

Суфіксы -ава-, -ява- больш уласьцівыя нашай мове (чым -ірава-, -ырава-).

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

капіяваць
прагназаваць
кадаваць
камэнтаваць
праектаваць
фантазіяваць

капіраваць
прагназіраваць
кадзіраваць
камэнціраваць
праекціраваць
фантазіраваць

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- (-ым), -ўш- не характэрныя нашай мове. Выкарыстоўваем суфіксы -л-, -т-, -ан-, -ен- (зрэдку -ён-) або прыметнікі, канструкцыі зь дзеясловамі, назоўнікі

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

усё існае
наяўны матар’ял
сёньняшнія праблемы
актуальны стан
цяперашнія ўмовы

усё існуючае
існуючы матар’ял
існуючыя праблемы
існуючы стан
існуючыя ўмовы

наступны год

будучы год

чалавек, які чытае

чытаючы чалавек

гэты этап
наяўныя абмежаваньні
сённяшні момант
цяперашні клопат

бягучы этап
бягучыя абмежаваньні
бягучы момант
бягучы клопат

дзейныя асобы

дзеючыя асобы

які працуе, працаўнік

працуючы

прагны, хто жадае, ахвотны, ахвотнік

жадаючы

дамінантная / дамінавальная роля

дамінуючая роля

Тамаш няверны

Фама няверуючы

займаная пасада

займаемая пасада

дасыланыя працы

дасылаемыя працы

меркаваныя выдаткі

мяркуемыя выдаткі

абвінавачаны, якога абвінавачваюць

абвінавачваемы

якія заяўляюцца

заяўляемыя

пачырванелы твар

пачырванеўшы твар

разьліты клей

разьліўшыйся клей

адарваны каўнер; каўнер, які адарваўся

адарваўшыйся каўнер

зьезд, які адбыўся; зьезд, які прайшоў, мінулы зьезд

адбыўшыйся зьезд

Часьцей ужывайце «пра» (замест «аб»)

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

пра кампанію
пра спаборніцтва
пра паперу
пра гэта
пра аб’ект

аб кампаніі
аб спаборніцтве
аб паперы
аб гэтым
аб аб’екце

Нашай мове больш характэрныя поўныя формы прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. (Кароткія ўжываюцца абмежавана.)

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

навіны агучаныя
рысы характэрныя
Беларусь зацікаўленая

навіны агучаны
рысы характэрны
Беларусь зацікаўлена

Памятайце пра найвышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў – не падмяняйце яе вышэйшай

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце

цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце

найбуйнейшы (самы буйны) ў Беларусі

буйнейшы, самы найбуйнешы, самы найбуйны ў Беларусі

найлепшыя дасягненьні

лепшыя дасягненьні, самыя найлепшыя дасягненьні

найцікавейшы (самы цікавы) у сьвеце

цікавейшы ў сьвеце, самы найцікавейшы, самы найцікавы ў сьвеце

Няма патрэбы ўскладняць разуменьне – як гаворым, так і пішам.

Часьцей ужываем:
дзеясловы незалежнага стану (замест пасыву),
аднаслоўныя дзеясловы, а не грувасткія канструкцыі
(дзеяслоўныя назоўнікі, іншыя канцылярскія выразы).

Беларуская мова, як і многія іншыя эўрапейскія, разьвівалася як мова народная: як гавораць, так і пішуць. Мовы народаў з больш аўтарытарнай гісторыяй (Расея, Кітай) адрозьніваюцца складанасьцю пісьма, якое адарвалася ад вуснай гаворкі і дыктуе людзям такі стыль маўленьня, які звычайны чалавек у штодзённым жыцьці не ўжывае.

Беларускай мове ўласьцівая кароткасьць. Залішняе «расьцягваньне» простых словаў суфіксамі і прыстаўкамі – гэта ўплыў канцылярызмаў расейскай мовы.

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

яны заявілі

імі была зробленая заява

будзе прызначаная кіраўніком

кіраўнік прызначыць

рэгулюе

ажыцьцяўляе рэгуляваньне

кіруе

забясьпечвае кіраваньне

разьвівае

ажыццяўляе забесьпячэньне разьвіцьця

есьці

выкарыстоўваць у якасьці харчаваньня

даваць (паслугі, грошы)

прадастаўляць, аказваць, прадугледжваць (паслугі, фінансаваньне)

дапамагаць

ажыццяўляць дапамогу

сказаць, паведаміць

давесьці да ведама

пазычыць

даць у карыстаньне

управа

упраўленьне

заява

заяўленьне

зьмены

зьмяненьні

абавязкі

Абавязацельствы

  • Прыназоўнік з-за ў нашай мове варта ўжываць толькі ў дачыненьні да прасторы: сонца ўзьнялося з-за лесу, вылез з-за стала. Паказваючы, што ёсьць прычынай чаго-н., замест з-за ўжываем:
  • праз
  • дзеля
  • ад
  • з прычыны ды інш.

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

не прыйшоў праз хваробу
спазьніўся праз калегу
меў дзеля гэтага вялікі клопат
голас задрыжэў ад хваляваньня
не працаваў з прычыны аварыі

не прыйшоў з-за хваробы
спазьніўся з-за калегі
меў з-за гэтага вялікі клопат
голас задрыжэў з-за хваляваньня
не працаваў з-за аварыі

  • Назоўнікі з суфіксамі -цель-, -шчык- не самыя характэрныя для беларускай мовы. Шукаем нашыя адпаведнікі:

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

перакладнік
замоўца
дарадца
мсьціўца, помсьнік
прыбіральніца
мысьляр

перакладчык
заказчык
дарадчык
мьсьціцель
прыбіральшчыца
мысьліцель

  • Ня блытаем вышэйшую ступень параўнаньня прыметнікаў (можна паставіць пытаньне які, якая, якія?) з вышэйшай ступеньню параўнаньня прыслоўяў (можна паставіць пытаньне як?, звычайна ўжываецца зь дзеясловам).

Прыклад, як правільна

А як часам кажуць (няправільна)

дэльфіны разумнейшыя за іншых жывёлаў

дэльфіны разумней за іншых жывёлаў

мая сястра маладзейшая за мяне (параўнайма: «Мая сястра выглядае маладзей за мяне»)

мая сястра маладзей за мяне (рас. моя сестра младше меня)

22:29, 16/04/2012 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0899 seconds.