Новы альбом Open Space ўжо ў Сеціве

Гурт Open Space выпусьціў новы альбом «Pressure». Канцэртная прэзэнтацыя дыска адбудзецца 22 сакавіка ў клюбе «Re:Public» у рамках праекта «Старт». Уваход вольны.

У альбом увайшло 11 песень. Асноўная тэма альбома — людзі ды іх стасункі ў розных сытуацыях, на розных узроўнях. Гісторыі чыстага каханьня і фатальнага цягі, вулічныя прадаўцы-прыставалы ды сьмяротна хворыя сябры.

«Мне падабаецца, што альбом гучыць бадзёра. Гэта музыка актыўнага дня, калі абставіны і жыцьцё ціснуць на цябе, а ты як ўстойлівы алавяны салдацік або трус з рэклямы батарэек — усё ні па чым, — кажа лідэр гурта Віталь Маціеўскі. — Гэты дыск навучыў нас таму, што ў любой сытуацыі важна не здавацца. Трэба заўсёды ісьці наперад да сваёй мэты».

Адзін з казыроў новага альбома — якаснае гучаньне, створанае ўкраінскім саўндпрадусарам Дзьмітрыем Іванеем («Акіян Эльзы», Green Grey, Ані Лорак ды інш.) Нягледзячы на гэта музыкі лічаць, што заўсёды ёсьць да чаго імкнуцца і куды рухацца далей.

«Калі мы завяршылі першы альбом, то ўжо праз пару дзён прайшла эўфарыя і стала ясна, што шмат што можна і трэба зрабіць лепш. Чыста тэхнічна гэты дыск блізкі да дасканаласьці, але нейкія новыя творчыя думкі, новыя песьні ўжо зьяўляюцца», — прызнаецца гітарыст гурта Максім Мястоўскі.

Альбом можна бясплатна спампаваць на афіцыйным сайце гурта www.osband.com. CD-версію выпусьціла кампанія «Вігма».

17:00, 16/03/2012 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0681 seconds.