Тысяча студэнтаў запатрабавала ад ўладаў кампэнсацыі за здымнае жыльлё

Каля тысячы подпісаў сабралі берасьцейскія студэнты пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваньнем кампэнсаваць здымнае жыльлё тым, каму не хапіла месца ў інтэрнатах.

Праблема адсутнасьці месцаў у студэнцкіх інтэрнэтах актуальная для ўсёй Беларусі. Але толькі берасьцейскія студэнты пакуль вырашылі запатрабаваць ад уладаў калі не знайсьці ім пакоі для жыцьця, то хаця б кампэнсаваць здымнае.

Як піша spring96.org, студэнты склалі зварот да ўладаў з патрабаваньнем выдаць кампэнсацыі ў 70 тысячаў у месяц, на якую яны маюць права ў адпаведнасьці з пастановай беларускага ўраду.

Паводле студэнтаў, з-за бюракратычных перашкодаў атрымаць нават такую невялікую суму фактычна нерэальна. Пытаньне аб вылучэньні кампэнсацыі вырашае ўнівэрсытэцкая камісія, у якую кожны здымаючы кватэру навучэнец мусіць прынесьці цэлы ворах папер. Пры гэтым трэба даказаць, што сярэдні прыбытак усіх членаў сям’і не перавышае 1.150 мільёны ў месяц. Да таго ж, кватэру, за якую студэнт зьбіраецца атрымліваць кампэнсацыю, трэба здымаць афіцыйна.

Па ўсёй Беларусі гэту кампэнсацыю атрымліваюць адзінкі. За месяц дзеяньня новых правілаў па суму 105 тысячаў рублёў у месяц (у Менску яна троху вышэйшая, чым у рэгіёнах) у БДУ зьвярнулася толькі адна студэнтка, а Баранавічах — тры.

З 1 красавіка кампэнсацыя за здымнае жытло вырасьце да 300 тысячаў рублёў у сталіцы і 200 тысячаў у рэгіёнах.

Берасьце вядомае сваёй традыцыяй збору подпісаў. Цяпер акрамя бяздомных студэнты подпісы там яшчэ зьбіраюць футбольныя балельшчыкі, а нядаўна за гэтым заняткам былі заўважаныя раварысты, студэнты, пазбаўленыя ільготаў на праезд, і іншыя катэгорыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1427 seconds.