БелТА: абмежаваць свабодны доступ у інтэрнэт хочуць самі яго карыстальнікі

Дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА піша пра тое, што свабодны доступ у інтэрнэт павінен быць абмежаваны, спасылаючыся на нібыта жаданьне саміх інтэрнэт-карыстальнікаў.


Выява і загаловак БелТА

Загаловак аб выніках сацыялягічнага апытаньня беларускіх карыстальнікаў інтэрнэта, зробленага ў сьнежні праз тэлефонны абзвон 1 тысячы чалавек, інфармацыйная агенцыя друкуе такім чынам, што неабходнасьць абмежаваньня свабоднага доступу ў Інтэрнэт выглядае бясспрэчнай.

Мець свабодны доступ да ўсіх сайтаў незалежна ад іх зьместу жадае па выніках апытаньня праведзенага Інфармацыйна-аналітычным Цэнтрам пра адміністрацыі А. Лукашэнкі толькі 5% карыстальнікаў Сеціва.

Карыстальнікі інтэрнэту, якіх адшукалі па тэлефоне сацыёлагі ІАЦ, жадаюць абмежаваццца перш за ўсё ад эратычных і парнаграфічных сайтаў. Крыху ніжэй у рэйтынгу апынуліся сайты таямнічых тэрарыстычных арганізацыяў і зь інфармацыяй «экстрэмісцкага зьместу».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0977 seconds.