Студэнты на час сэсіі самі абмяжуюць сабе доступ да сацсетак

Расейскі правайдэр прапанаваў сваім абанэнтам новую паслугу «Сэсія на выдатна». Сэрвіс дапаможа студэнтам пазбавіцца ад навязьлівага жаданьня залазіць у сацыяльныя сеткі штохвіліну.

Сэрвіс «Сэсія на выдатна» палягае ў магчымасьці абанэнта інтэрнэт-правайдэра выставіць часовы тэрмін, цягам якога ён не жадае мець доступ да сацыяльных сетак. Калі паслуга актывуецца, студэнт (найперш на гэту катэгорыю разьлічаны новы сэрвіс) пры спробе адкрыць старонку сацыяльнай сеткі замест улюблёнага Vkontakte альбо Facebook пабачыць інфармацыю, якая дапаможа яму ў падрыхтоўцы да іспытаў

Блякаваньне аўтаматычна здымаецца пасьля сканчэньня пазначанага студэнтам тэрміну. Паслуга амаль нічога не каштуе.

Новы сэрвіс прапанаваны адным з расейскіх правайдэраў, піша «Студенческая правда». Прадстаўнікі кампаніі тлумачаць сваю ідэю надта высокай, на іх думку, доляй часу, якую маладыя людзі ў Расеі бавяць у сацсетках.

«Расея займае першае месца ў сьвеце па колькасьці часу, які праводзіцца ў сацыяльных сетках, — гаворыцца ў паведамленьні правайдэра. — У сярэднім расейцы праводзяць на сайтах сацсетак каля 10 гадзін у тыдзень, а маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 25 гадоў — 14 гадзін у тыдзень.

Як паказала апытаньне, праведзенае намі сярод моладзевай аўдыторыі, студэнты і самі разумеюць, што звычка штодня праводзіць некалькі гадзінаў у сацыяльных сетках перашкаджае ім у падрыхтоўцы да іспытаў».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0726 seconds.