Cinema Perpetuum Mobile — шасьцідзённы кінафэст у Менску

Міжнародны фэстываль-кінакаапэрацыя «Cinema Perpetuum Mobile» арганізаваны Мінскім кінаклюбам пры падтрымцы РУП «Белвідэацэнтр» пройдзе 13–18 студзеня 2012 года.

Праграма Міжнароднага фэстывалю-кінакаапэрацыі «Cinema Perpetuum Mobile»

Пятніца, 13 студзеня

  • 22.00 — 1.00 «Кальянная № 1» (вул. Карла Маркса, 33).
    Pre-party Cinema Perpetuum Mobile Film Festival — Live A. De Bronhe. Вечарынка з адмысловым паказам работ фэстывалю пад жывую электронную музыку ад Alexei De Bronhe.
  • У праграме:
  • Паказ адмысловай праграмы відэаарту фэстывалю CologneOFF 2011 (Германія). Куратар — Вера Анціпава.
  • Паказ пазаконкурсных прац.
  • Уваход 20.000 тыс. руб.

Субота, 14 студзеня

  • 16.30 — 18.30 Галерэя Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага, 49).
    Сэкцыя дакумэнтальных работ фэстывалю.
  • Уваход — 1.500 тыс. руб.

Нядзеля, 15 студзеня

  • 13.00 — 15.00 Мінскі Дзяржаўны Палац Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
    Паказ анімацыйнай праграмы і дзіцяча-юнацкіх прац.
  • Уваход вольны.

Панядзелак, 16 студзеня

  • 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5).
    Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча).
  • Уваход — 10.000 тыс. руб.

  • 16.00 — 18.00 Музэй гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).
    Хроніка і міты беларускага відэаарту; зьява «вуснага кіно», «Падземка» дак.фільм Ю. Ігрушы, фільмы беларускіх канкурсантаў кінафэстывалю Cinema Perpetuum Mobile.
  • Уваход — 4.000 тыс. руб.

  • 19.00 — 21.00 Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3).
    Паказ конкурсных работ.
  • Уваход — 5.000 тыс. руб.

Аўторак, 17 студзеня

  • 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5).
    Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча);
    Паказ адмысловай праграмы відэаарту фэстывалю CologneOFF 2011 (Германія): куратар Вера Анціпава.
  • Уваход — 10.000 тыс. руб.

  • 18.30 — 20.30 Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20) — цэнтральнае месца паказаў фэстывалю. Аўдыёвізуальная інсталяцыя — паказ конкурсных работ. (Музычнае суправаджэньне — Alexei De Bronhe).
  • Уваход — 20.000 тыс. руб.

Серада, 18 студзеня

  • 13.00 — 15.00 Арт-кінатэатр «Rubin Plaza» (пр-т Дзяржынскага, 5)
  • Пазаконкурсныя паказы фільмаў-удзельнікаў Cinema Perpetuum Mobile, а таксама пераможцаў фэстываляў Basque Shorts Films (Гішпанія) і Quest Europe (Польшча).
  • Уваход — 10.000 тыс. руб.

  • 18.30 — 20.30 Нацыянальны мастацкі музэй (вул. Леніна, 20) — цэнтральнае месца паказаў фэстывалю. Паказ конкурсных работ.
  • Уваход — 20.000 тыс. руб.

  • 19.00 — 21.00 Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3). Паказ конкурсных работ.
  • Уваход — 5.000 тыс. руб.

Cinema Perpetuum mobile — міжнародны фэстываль-кінакаапэрацыя незалежных фільммэйкераў. Яго асаблівасьцю зьяўляецца тое, што ўдзельнікі кінакаапэрацыі здымаюць кароткамэтражныя фільмы адмыслова для фэсту на тэму «вечны рухавік» (Perpetuum mobile). Акрамя галоўнай тэмы фэстывалю прадугледжаны намінацыі:

  • Perpetuum Ars (вечнае мастацтва)
  • Perpetuum Idea (вечная ідэя)
  • Perpetuum Vita (вечная жыцьцё)
  • Perpetuum Adversi (вечнае супярэчнасьць)
  • Perpetuum Libertas (вечная свабода).

На фэстываль паступіла больш за 190 фільмаў з 35 краін сьвету, у тым ліку Расіі, ЗША, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Ізраіля, Індыі, Аўстраліі і іншых дзяржаў. Сярод іх спэцыяльна запрошаныя ўдзельнікі, працы якіх былі ўдастоены прэстыжных узнагарод на міжнародных кінафэстывалях.

У конкурсную праграму ўключаны лепшыя фільмы партнэраў фэстываляў Cologne OFF, KinoBerlino (Германія), Basque Shorts Films (Гішпанія), Quest Europe (Польшча), AAfilmLab (ЗША).

У склад журы ўвайшлі вядомыя прадстаўнікі незалежнага кінэматографу розных краін: рэжысёр Коры Макэбі (ЗША); рэжысёр, кіраўнік сеткі відэагалерэй «АртВидеоКельн», стваральнік фэсту «CologneOFF» Вільфрыд Агрыкола дэ Калонь (Германія); старшыня фэдэрацыі кінаклюбаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы Мацей Гіль (Польшча); рэжысёры Сяргей Красікаў (ЗША) і Багдана Сьмірнова (Украіна) і, вядома ж, прадстаўнікі беларускага кіно: рэжысёр і сцэнарыст, сябра Эўрапейскай акадэміі кіно Віктар Асьлюк; прадусар, рэжысёр Юры Ігруша; рэжысёр, дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафэсар Павел Іваноў; кіназнаўца, журналіст, выкладчык БДАМ Галіна Шур; сцэнарыст, драматург, рэжысёр і публіцыст Андрэй Курэйчык.

«Cinema Perpetuum Mobile» — першы беларускі фэстываль, які ўключаны ў найбуйнейшую базу дадзеных фэстываляў Withoutabox, разьдзелу IMDb (Internet Movie Database). Withoutabox аб’ядноўвае больш за трыста тысяч фільммэйкераў і ўтрымоўвае інфармацыю аб трох тысячах кінафэстывалях усяго сьвету.

Насычаная праграма фэсту, акрамя конкурсных паказаў, уключае паказы анімацыі і дзіцячых фільмаў, студэнцкіх работ розных кінашколаў сьвету, у тым ліку лепшыя працы студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

11:00, 10/01/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0966 seconds.