Шушкевіч: ЭГУ «рыхтуе зрусыфікаваныя кадры»
Былы кіраўнік Беларусі заявіў, што Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт «фактычна дапамагае працэсу русыфікацыі Беларусі», а сам ён ведае толькі аднаго вартага выпускніка ўнівэрсытэту, што вярнуўся пасьля навучаньня ў Вільні на радзіму.
У інтэрвію ўплывоваму літоўскаму штодзёньніку Lietuvos rytas былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, доктар
«Я ня толькі адзін з заснавальнікаў гэтага ўнівэрсытэту. Я дапамагаў гэтаму ўнівэрсытэту абсталявацца ў Менску і пачаць вучыць студэнтаў, — сказаў прафэсар Шушкевіч у інтэрвію Lietuvos rytas. — Тады я быў старшынём Вярхоўнага Савету і проста са скуры вылузваўся, каб такая навучальная ўстанова пачала сваю працу».
Паводле словаў Шушкевіча, ЭГУ «цяпер па сутнасьці рыхтуе зрусыфікаваныя кадры і ў дачыненьні да Беларусі праводзіць тую самую палітыку, што і Расея. Выпускнікі гэтага ўнівэрсытэту ня ведаюць беларускай мовы або ведаюць яе недастаткова добра. Беларусь цяпер жыве ва ўмовах прымусовай русыфікацыі, гэта цягнецца ад 1794 году. І ЭГУ фактычна дапамагае гэтаму працэсу».
Таксама прафэсара непакоіць малая, на яго думку, колькасьць студэнта ўнівэрсытэту, што вяртаюцца пасьля навучаньня на радзіму:
«Я ведаю толькі аднаго выпускніка гэтага ВНУ, які вярнуўся ў Беларусь, ведае беларускую мову і працуе так, як трэба гэтай краіне. Усе іншыя нават не вяртаюцца, а калі вяртаюцца — ніхто іх ня бачыць. Сярод выпускнікоў няма нейкіх хоць крыху заўважных асобаў».
«Як я магу быць спакойным? Апрача таго, атрымліваючы фінансавую падтрымку з розных краінаў і фондаў, ён яшчэ бярэ ад студэнтаў плату за навучаньне!» — абураецца Шушкевіч.
ЭГУ: у нас усё ОК
Газэта таксама зьвярнулася да ўнівэрсытэту, каб атрымаць адказ на крытыку беларускага прафэсара. Адміністрацыя ЭГУ кажа, што «ў ЭГУ каля 25% курсаў выкладаюцца
Што да платы за навучаньне, то «Каля чвэрці студэнтаў вучацца бясплатна. Бальшыня астатніх карыстаецца льготамі. Плата за навучаньне не перавышае 1 500 эўра за год (за выключэньнем тых, хто плаціць паводле магістарскай праграмы адміністрацыі бізнэсу)».
Газэта таксама ўзяла камэнтар у намесьніцы міністра адукацыі Літвы, якая прэтэнзій да ЭГУ ня выказала, назваўшы ўнівэрсытэт «любым іншым літоўскім». Таксама выданьне адзначае, што літоўскі ўрад можа перадаць ЭГУ будынак ў самым цэнтры Вільні (цяпер ЭГУ разьмяшчаецца ў будынку іншага ўнівэрсытэту). Сама адміністрацыя ВНУ спадзяецца пераехаць ва ўласны будынак ужо праз два гады.