Навагоднія трэнды пакаленьня Z

У сэзоне Новы год 2012 у маленькіх беларусікаў у трэндах вобразы піратаў, рыцараў ды іншых мужных герояў. А дзяўчаты нязьменна аддаюць перавагу строям прынцэсак, феяў ды казачных прыгажуняў. Аднак традыцыйна Дзед Мароз прыцягвае мех падарункаў, а елачка «запальваецца» толькі пасьля шумнага хору маленькіх герояў. Сёньня ў Менску прайшоў ранішнік «Ялінка» — сьвята, якое штогод ладзіцца супольнасьцю беларускамоўных бацькоў.

Увесь фотарэпартаж з суботняй раніцы маленькіх герояў

Маладыя сем’і зьбіраюцца на навагоднюю «Ялінку» ўжо ў восьмы раз. І штогод колькасьць удзельнікаў беларускамоўнага сьвяточнага ранішніку толькі павялічваецца. У Сеціве бацькі, што хочуць гадаваць дзетак па-беларуску гуртуюцца на сайце «Нашы дзеткі», у межах якога дзеляцца ўласным досьведам выхаваньня, арганізуюць супольныя сьвяты, вечарыны ды вандроўкі. Сайт утрымлівае мультымэдыя матэрыялы для дзетак і бацькоў, а праз кам’юніці можна прыдбаць сучасныя выданьні: дзіцячыя кнігі, альбомы ды іншыя карысныя для маладых бацькоў рэчы.

tarka 19:00, 17/12/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.