Monkey Bite прэзэнтавалі Сеціву дэбютны EP

Менскі панк-рок гурт Monkey Bite запісаў свой дэбютны аднайменны EP і прэзэнтуе яго на сайце Ultra-Music.

Гурт Monkey Bite сабраўся ўвосень 2010 году і ўжо пасьпеў адзначыцца шэрагам канцэртаў. У чэрвені Monkey Bite запісалі першы сінгл «Ніколі», а цяпер прэзэнтуюць і дэбютны EP.

«Як і мае быць для ЕPШНІКА, гучаньне атрымалася EPічнае, - жартуе гітарыст і аўтар песень Сяржук (Zuker) Лапуць. - Нейкай агульнай канцэпцыі няма, бо ў альбом увайшлі абсалютна розныя песьні: і па драйву, і па атмасфэры. Але гэта ўсё тое, што не дае нам спакою, тое, што жыве ў нашых галовах і сэрцах».

Для свайго першага EP Monkey Bite адабралі 5 песень: лірычна-фантастычную «Ніколі», умоўна-моўную «Гарбаты!», пралетарска-інтарнацыянальную «Вася», гераічна-бястрашную «Камяні» і эпічна-разьвітальную «Бывай». «У нас даволі разнаплянавыя песьні, таму ў EP мы вырашылі ўключыць усяго патроху, - кажа вакаліст гурта Яўген Доўнар. - Гэты EP - наша заява сцэне і публіцы: мы розныя, але каўбасныя».


Аўтар фота Вячаслаў Радзівонаў

Запісваліся Monkey Bite на студыі «ОСМОС». «Нам хацелася захаваць канцэртную энэргетыку, таму запісвалася ўсё на тры-чатыры разам у лінію, а потым тое-сёе дараблялася, - кажа Сяржук Лапуць. - Хочацца падзякаваць выдатнаму гукачу і проста добраму чалавеку Гарыку Плевіну за працу над песьнямі». «Нам хацелася б яшчэ пару-тройку дзянькоў правесьці ў студыі, але ў цэлым мы задаволеныя вынікам», - дадае Яўген Доўнар.

Зараз Monkey Bite актыўна рыхтуюцца да канцэртнай прэзэнтацыі EP, якая адбудзецца 16 сьнежня ў клубе «Графіці». На канцэрце можна будзе ня толькі паслухаць ужо знаёмыя песьні, але і набыць дыск з абмежаванага накладу.

Спампаваць Monkey Bite EP

13:00, 05/12/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.076 seconds.