Ізраільскія студэнты азнаёмяць школьнікаў з сэксам

Сапраўды салямонавае рашэньне прапанавалі ізраільскія ўлады ў адказ на пытаньне аб тым, ці варта праводзіць у школах заняткі па палавым выхаваньні. На «сэкс-жніво» вырашаны было кінуць студэнтаў, якім шляхам выкладаньня дадуць падзарабіць, а школьнікам — адчуць сябе больш разьняволена ў час размоваў на такія далікатныя тэмы.

Ізраільскія студэнты знайшлі арыгінальны спосаб атрымаць стыпэндыю на аплату вучобы. Як паведамляе агенцтва Cursor са спасылкай на «Маарыў», пачынаючы з будучага навучальнага году студэнты пачнуць выкладаць палавое выхаваньне ў ізраільскіх школах. Гэтак улады спрабуюць разьняволіць сьціснутую атмасфэру, што пануе на гэткіх занятках.

Паведамляецца, што для ўдзелу ў праграме ўжо адабраныя 200 студэнтаў. Кожны зь і х павінен выкладаць па 4 гадзіны палавога выхаваньня ад трэцяга да восьмага клясу. Для гэтага незвычайнага праекту найпершы выбіралі студэнтаў, якія вывучаюць біялёгію, псыхалёгію і сумежныя дысцыпліны.

У школьных раскладах Беларусі няма асобнага прадмету, прысьвечанага палавому выхаваньню дзяцей. Ёсьць праект адмысловай праграмы асьветы, але яна не зацьверджаная Міністэрствам адукацыі. У любым выпадку, іншага мэтаду, чым навучаньне праз падручнікі, беларускія сэкс-педагогі пакуль не прыдумалі. Кажуць, школьныя настаўнікі саромеюцца размаўляць з падлеткамі на падобныя тэмы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0777 seconds.