У Магілёўскай вобласьці да 1859 падлеткаў прыстаўленыя адмысловыя БРСМаўцы

У Магілёўскай вобласьці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўнагадовых, замацоўваюць «здатных паўплываць на яго паводзіны членаў ГА “БРСМ”».

Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама  Аляксандр Петрусевіч. На яго думку БРСМаўцы аказваюць станоўчы эфэкт на падлеткаў. Такую выснову чыноўнік робіць з таго, што ў апошнія гады колькасьць злачынстваў сярод падлеткаў паменела.

Цяпер у Магілёўскай вобласьці на уліку інспэкцыі па справах непаўнагадовых знаходзіцца 1859 «цяжкіх» падлеткаў. Сярод іх амаль чацьвёртая частка — у Магілёве. Па сьцьверджаньні чыноўнікаў да кожнага зь іх прыстаўлены БРСМавец «здольны ўплываць на паводзіны».

Уні Вера 15:49, 25/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.