Плату за адукацыю ва ўнівэрах падымуць ужо з кастрычніка

Мінадукацыі афіцыйна абвясьціла аб падвышэньні адукацыйных коштаў на 25% ужо з кастрычніка.

«Кіраўніцтву ВНУ і ССНУ было рэкамэндавана не павялічваць кошт навучаньня болей чым на 25% у параўнаньні зь дзеючай цаной», — заявілі БелТА у Міністэрстве.

Тым часам дзеючыя кошты за апошні год расьлі ўжо двойчы. Напрыклад, у БДУ у студзені кошты ўзрасьцілі на 26%, а праз паўгады — на 14%. Дадатковы рост цэнаў прывядзе да гадавога падвышэньня адукацыйных коштаў на 65%.

Прычынай цяперашняга падвышэньня ў Мінадукацыі называюць рост заробкаў выкладчыкаў, а таксама павелічэньне іншых коштаў і тарыфаў. Унівэрсытэты самастойна вырашаць, зь якой даты (з 1 кастрычніка альбо з 1 лістапада) зрабіць пераразьлік. Аднак Мінадукацыі рэкамэндавала падвысіць кошты ўжо з кастрычніка, то бок зноўку задняй датай, як тое было год таму адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Таксама унівэрсытэтам рэкамэндавалі правесьці тлумачальную працу сярод навучэнцаў і іх бацькоў.

Нядаўна было заяўлена таксама аб падвышэньні ў два разы аплаты за рэпетацыйнае тэставаньне. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.