У Галяндыі «моцныя» каноплі прыраўняюць да какаіну

Улады Нідэрляндаў маюць намер увесьці больш жорсткія абмежаваньні на продаж моцнадзейных гатункаў марыхуаны ў кавашопах. Гэтыя меры яшчэ болей ускладняць жыцьцё аматарам канопляў у гэтай ліберальнай краіне.


У першы ў сьвеце шляхаправоднік для аматараў марыхуаны хутка прыйдзецца ўносіць зьмены: Нідэрлянды мяняюць канабіс-палітыку

Цяпер каноплі апынуцца ў адной катэгорыі зь цяжкімі наркотыкамі — такімі як какаін і гераін. Галоўнай прычынай гэтага рашэньня стала рэзкае павышэньне ў «траўцы» ўзроўню асноўнага актыўнага хімічнага рэчыва — тэтрагідраканнабінола (ТГК) — за апошнія некалькі гадоў, сьцьвярджаюць палітыкі.

Як паведамляе BBC, новае заканадаўства вымусіць уладальнікаў кавашопаў пазбавіцца ад больш моцных гатункаў, такіх як «сканк», якія ў дадзены момант складаюць каля 80% прадукцыі, і замяніць іх больш слабымі відамі.

У будучыні усё наркотыкі, у якіх утрыманьне ТГК перавышае 15%, будуць лічыцца за цяжкія наркотыкі накшталт какаіну і экстазі.

Уладальнікі кавашопаў, у сваю чаргу, выказваюць заклапочанасьць сытуацыяй, якая, на іх думку, выкліканая ростам уплыву ўльтраправых рухаў у палітычным жыцьці краіны.

«Вы адразу заўважыце розьніцу, — скардзіцца Марк Йозэманс, гаспадар кафэ ў Маастрыхце. — Усё, што не зьяўляецца нормай, напрыклад паленьне канопляў, яны называюць „левымі захапленьнямі“ і імкнуцца іх забараніць».

Чакаецца, што забарона пачне дзейнічаць у наступным годзе, а паліцыя будзе праводзіць нечаканыя праверкі, каб пераканацца, што абвешчаны па-за законам тавар сапраўды быў зьняты з прылаўкаў.

Такім чынам урад разьлічвае пакласьці канец традыцыйнай для Галяндыі палітыцы талерантнасьці ў адносінах да лёгкіх наркотыкаў. Раней улады краіны таксама прынялі закон аб забароне на продаж марыхуаны ў кавашопах замежным грамадзянам і турыстам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2258 seconds.