Першы шляхаправоднік для аматараў марыхуаны

У ЗША зьявіўся незвычайны даведнік. Кіруючыся ім, можна зладзіць незабыўнае падарожжа па кавярнях Амстэрдаму ці плято Аўганістану. Увага шляхаправодніка «Марыхуанавыя падарожжы» сканцэнтраваная на тых месцах, адкуль турысты ня здолеюць зьехаць, не паспрабаваўшы канопляў.

Біл Вэйнбэрг, аўтар кнігі, поўная назва якой гучыць як Cannabis Trips: A Global Guide that Leaves No Turn Unstoned, раней рэдагаваў часопіс High Times. Асноўная ўвага гэтага нью-ёркскага СМІ была сканцэнтраваная на пытаньнях легалізацыі лёгкіх наркотыкаў.

У даведніку Біл сканцэнтраваўся на гарадах з разьвітай андэграўнднай культурай і мяккім стаўленьнем уладаў да ўжываньня лёгкіх наркотыкаў. Сярод рэкамэндаваных аўтарам для наведваньня і спажываньня гарадоў значацца як вядомыя цэнтры «травянога жыцьця»: Амстэрдам, Ванкувэр — так і менш папулярныя месцы. Жэнэва, напрыклад.

У даведніку таксама апісаныя варыянты падарожжаў, якія аўтар называе «цяжкімі». Гэта трып у Аўганістан ці Кенію, дзе валоданьне нават невялікай колькасьцю марыхуаны можа каштаваць 10 ці 20 гадоў турэмнага зьняволеньня. Таксама аўтар прапануе наведаць Інданэзію, у сталіцы якой без праблем можна набыць наркотыкі. Праблема ў тым, што за іх ўжываньне ў гэтай краіне пагражае сьмяротнае пакараньне.

Як паведамляе USA Today, даведнік ужо даступны па кошце ў $16.95. Перад практычнай рэалізацыяй парадаў, прыведзеных у кніжцы, журналісты раяць зьвярнуцца да разьдзелу, прысьвечанага антынаркатычнаму заканадаўству розных краін.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.