Студэнт стаў духоўным лідэрам беларускіх мусульман

Студэнт Расейскага ісламскага ўнівэрсытэту абраны кіраўніком ісламскага духавенства Беларусі.

Афіцыйная пасада 43-гадовага менчука Алі Варановіча гучыць як «муфтый Духоўнага упраўленьня мусульман Рэспублікі Беларусь». Гэта буйнейшая суполка беларускіх мусульман. Такім чынам трэцякурсьнік Расейскага ісламскага ўнівэрсытэту стаў адным зь лідэраў мусульман нашай краіны.

Як паведамляе сайт унівэрсытэту, спадар Варановіч вучыцца на завочным, і гэта ўжо ня першая яго вышэйшая адукацыя: 20 гадоў таму ён скончыў БНТУ і стаў інжынэрам. На зьедзе беларускіх мусульман яго абралі адзінагалосна. Зрэшты, папярэднікам на пасадзе муфтыя Духоўнага упраўленьня мусульман быў ягоны бацька, які ў свой час заснаваў гэту арганізацыю.

Паведамляецца, што беларускія і расейскія мусульмане «просяць Усявышняга Алаха аб дапамозе і падтрымцы для абранага муфтыя і складу муфтыяту ў іх нялёгкай дзейнасьці на шляху адраджэньня Ісламу ў Беларусі».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2534 seconds.