Пераможцы «Басовішча» — Yellow power

Гран-пры фэстывалю «Басовішча» сёлета ня ўзяў ніхто, аднак пераможцамі журы ўсё ж назвала менскі гурт Yellow power. Яны і атрымаюць адзіны і галоўны прыз фэстывалю — $1000.


Выступ гурта Neuro Dubel на фэстывалі «Басовішча-2011»

Фэстываль «Басовішча» звыкла прайшоў пад польскім Гарадком на Беласточчыне. Гледачы маглі пачуць вядомыя беларускія каманды: Neuro Dubel, IQ48 і Б:Н: — а таксама маладзейшых Akute, Exist M, Yellow Brick Road і іншых. Было нямала гуртоў з Польшчы.

Пераможцамі конкурсу маладых гуртоў стаў менскі бэнд Yellow power. Удзельнікі Yellow power кажуць, што ім цяжка вызначыць уласны музычны стыль. Хлопцы граюць з 2007 году «пераважна беларускамоўную музыку» і мелі «невялікую колькасьць выступаў у канцы 2010 і пачатку 2011 году».

У журы конкурсу ўвайшлі Міхал Аўчарэк — журналіст Польскага Радыё (Trójka - Polskie Radio), Багуслаў Каспэрук — музыка (Zero-85) і Tацяна Заміроўская — музычны крытык. Акрамя пераможцаў у конкурсе маладых гуртоў узялі ўдзел Harotnica, Avias, Vuraj і Kashlaty Voh.

«Рэпетавалі, рэпетавалі, рэпетавалі з пераменным посьпехам недзе з 2007 году — з часоў паступленьня ва ўнівэрсытэт. Была невялікая колькасьць выступаў у канцы 2010 і пачатку 2011 году, аднак ня можам пахваліцца ўдзелам у шматлікіх канцэртах, а удзелам у «Басовішчы» і пагатоў. Тым ня менш, за гады плённай працы на ніве карычневай ноты мы шукалі ўласнае гучаньне і ўпарта ўдасканальвалі канцэпцыю гурта. У выніку прыйшлі да таго, што самі ня можам вызначыць наш музычны стыль, і шчыра спадзяемся, што менавіта «Басовішча» нам у гэтым дапаможа. Граем пераважна беларускамоўную музыка, але гэта наўрад ці трывалая канцэпцыя па адраджэньні Роднае старонкі – так проста атрымліваецца:)»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.