БДУ падвысіць аплату за навучаньне зь першага верасьня

Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт першым распачаў сэрыю павялічэньня коштаў за навучаньня ў беларускіх ВНУ. Рэктар БДУ Сяргей Абламейка паведаміў у чарговым звароце свайго відэаблогу, што кошт навучаньня падымецца да 11%.

— Вы ведаеце, што на днях літаральна міністар адукацыі сказаў, што ў сярэднім ВНУ плянуюць падвысіць плату за навучаньне на 20%. Але мы, усё-ткі, узважыўшы ўсё, будзем ніжэй рабіць гэтую лічбу, — абяцае рэктар.

Плянуем пакуль, і дакумэнты прадставілі міністэрству адукацыі, павялічыць плату за навучаньне на дзённую форму навучаньня — гэта каля 11%. На завочную форму навучаньня на 10%. Магістратуру мы павышаем наогул толькі на 5%.

Мінулы раз кошт платнага навучаньня ў БДУ падвышаўся крыху болей за паўгады таму адразу на 26%, — Сяргей Абламейка тады заяўляў, што падвышэньне зьяўляецца «нязначным». 

Уні Вера 16:37, 08/07/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.