Басовішча-2011: абраныя гурты на конкурс і сфармаваная праграма

Чарговы фэстываль «Басовішча» мусіць адбыцца ўжо меней, чым праз тры тыдні. БАС паведаміў пра некаторыя новыя завершаныя этапы падрыхтоўкі да фэстывалю. У асноўнай праграме фэсту будзе 12 выступаў ад беларускіх ды польскіх гуртоў. Яшчэ 6 маладых беларускамоўных гуртоў зайграюць ў межах конкурсу. Вядучым «Басовішча» сёлета будзе Андрэй Такінданг.

Акрамя асноўнай музычнай праграмы «Басовішча-2011» таксама прапануе наведнікам сэты ды-джэяў і майстар-клясы.

Праграма Басовішча-2011

Пятніца 22.07.2011

  • 15:30 Вольная Сцэнa
  • 16:30 Адкрыцьцё фэстывалю
  • 16:40 Конкурс маладых гуртоў
  • 18:45 Yellow Brick Road
  • 19:45 Akute
  • 20:45 Zero-85
  • 21:45 R.U.T.A.
  • 23:00 TT-34
  • 00:00 Exist M
  • DJ sety / "Bajka-Nur" :
  • 01.00 TOM ENCORE
  • 03.00 EASTERN BORDERLINE MASSIVE

Субота 23.07.2011

  • 11:00 Майстэр-кляс трафарэтаў
  • 12.00 «Кіно якое трэба ведаць»
  • 15:30 Вольная Сцэнa
  • 17:00 Ляўрэат конкурсу
  • 18:00 Beton
  • 19:00 DakhaBrakha & Port Mone
  • 20:30 Tymon & Transistors
  • 22:00 Neuro Dubel
  • 23:30 IQ48
  • 00:30 Znich

Нядзеля 23.07.2011

  • 12:00 «Кіно якое трэба ведаць»
  • 15:00 Паказ вынікаў майстар-клясаў

У конкурсе маладых гуртоў выступяць 5 выканаўцаў, абраных журы сярод 22 дасланых заявак, а таксама ляўрэат 2 месца Фэстывалю Men's Fest.

  • 1. Harotnica
  • 2. Yellow Power
  • 3. Avias
  • 4. Vuraj
  • 5. Kashlaty Voh
  • + Amaroka

Пераможцаў, якія атрымаюць 1000$ абярэ журы ў складзе: Міхал Аўчарэк — журналіст Польскага Радыё (Trójka - Polskie Radio), Багуслаў Каспэрук — музыка (Zero-85), Tацяна Заміроўская — музычны крытык.

Мы папрасілі БАС сфармуляваць ў адным абзацы, чаму сёлета варта ехаць на Басовішча:

«Сёлетні XXII Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча пакажа, што беларуская музыка жыве і маецца добра. Арганізатары вырашылі зрабіць стаўку на тое, што ёсьць самым важным на музычным фэстывалі - зусім новую і яшчэ большую сцэну зь лепшым гукам. Запрасілі таксама многа гуртоў, якія прэзэнтуюць розныя музычныя жантры. Гледачы пачуюць перадусім рок, мэтал і панк, але таксама фольк ды электрычную музыку. Мінулагодняя пляцоўка "Вольны горад" ператворыцца ў касьмічны цэнтар "Байка-Нур", дзе будзе магчымасьць выпіць піва ды пагуляць пры dj-сэтах самых лепшых дыджэяў Польшчы. Калі хтосьці стоміцца канцэртамі зможа пайсьці ў фэстывальную кіназалю або павучыцца на майстар-клясах», — прапануюць арганізатары Басовішча.

У красавіку БАСаўцы гаварылі пра тое, што дамаўляюць бясплатныя нацыянальныя візы для гледачоў «Басовішча». Аднак за 18 дзён да фэстывалю ніякай новай інфармацыі на гэты конт «Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў» у Польшчы, на жаль, не паведамляе.

«Басовішча» — унікальны музычны фэстываль, які ўжо болей за 20 год ладзяць розныя пакаленьні студэнтаў беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Гэты студэнцкі фэст адначасова шмат гадоў быў адным з самых вялікіх фэстываляў беларускай музыкі.

Generation.bY зьяўляецца галоўным інфармацыйным партнэрам «Басовішча» ў Беларусі. Усе навіны сёлетняга фэсту, а таксама папярэдніх гадоў — у адмысловым разьдзеле сайту.

vojur 15:08, 04/07/2011 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.