За запампоўку ў Сеціва фотапорна беларусу далі 2 гады

Чарговага «порнадзельца» знайшла беларуская міліцыя недзе ў Менскай вобласьці. 29-гадовы бацька і прадпрымальнік быў асуджаны на два гады з адтэрміноўкай на два гады за ўтрыманьне на кампутары парнаграфічных фота і запамкоўку іх у Сеціва. У мужчыны таксама канфіскавалі ноўтбук.

29-гадовы жыхар Менскай вобласьці, які займаецца прадпрымальніцтвам і выхоўвае дзіцяці, чатыры месяцы «захоўваў на сваім ноўтбуку парнаграфічныя выявы з мэтай рэклямаваньня, распаўсюду і дэманстрацыі», — піша БелТА Прынамсі, так лічыць сьледзтва.

Але ліхадзействы ананімнага порнамагната на гэтым ня скончыліся. Таксама мужчыну ўлічылі ў тым, што ён зарэгістраваўся «на адным зь інтэрнэт-сайтаў» і выклаў туды выявы з порна, каб і іншыя на іх паглядзелі.

Суд прызнаў прадпрымальніка вінаватым па артыкуле «Выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», і прысудзіў яго да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Прычым ноўтбук уладальніка порнафота быў канфіскаваны на карысьць дзяржавы. Па словах юрыстаў, тое яшчэ вельмі лібэральны прысуд.

Тры месяцы таму беларуская міліцыя выкрыла ў Бярозе на Берасьцейшчыне цэлых чатыры распаўсюдніка порнаматэрыялаў. Усе яны выкладалі незаконнае відэа Vkontakte, па іх словах, каб падвысіць наведвальнасьць профіляў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.