"Тузін гітоў" адзначае першы год свайго існаваньня

12 сьнежня вядомы беларускі музычны сайт "Тузін гітоў" будзе сьвяткаваць свой дзень народзінаў - 1 год. З гэтай нагоды адбудзецца вялікі канцэрт у Палацы рэспублікі. Віншаваць music.fromby.net будуць гурты "Indiga", "IQ48", "Крама" і "Neuro Dubel". Канцэрт вядуць Ганна і Лявон Вольскія.

Каманда studenty.by далучаецца да ўсіх віншаваньняў Тузіну, што гучалі ўжо і яшчэ прагучаць на канцэрце!

Нагадваем што месца правядзеньня імпрэзы наступнае: Палац Рэспублікі, малая заля а 19.00, 12 сьнежня.

Арганізатары абяцаюць вялікую колькасьць розных прыемнасьцяў і сюрпрызаў.

Jaryk 00:00, 10/12/2004 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0886 seconds.