Эўразьвяз пабудаваў у Карпатах 50 велатрасаў

Ва ўкраінскіх Карпатах пры падтрымцы Эўрапейскага зьвязу актыўна разьвіваюць велатурызм. За апошні час там зьявілася паўсотня роварных трасаў, а таксама адмысловыя гасьцявыя дамы зь веламойкамі і рамонтам ровараў.

Веладарожка ў Менску

Штогод у гарах зьяўляецца ўсё болей вела- і пешаходных маршрутаў рознай складанасьці і працягласьці. Усяго тут распрацавана каля 50 велатрасаў, якія для зручнасьці турыстаў пачынаюцца і заканчваюцца ў адным населеным пункце, паведамляе Travel.ru.

Вялікая частка фінансаваньня на будаўніцтва велатрасаў ідзе з ЭЗ - у мінулым годзе Эўропа вылучыла на гэту мэту паўмільёны эўра. Дзякуючы гэтаму многія роварныя маршруты ў Карпатах прамаркіраваныя і даступныя для запампоўкі ў GPS-трэкеры. Акрамя гэтага, у межах праекту «Велокраїна» створаная сетка сядзібаў і гасьцявых дамоў, разьмешчаных, звычайна, уздоўж аўтадарог і ў буйных турыстычных цэнтраў. У сядзібах падарожнікам даступныя нават веламойкі і рамонт ровараў.

Большасьць вела- і пешаходных маршрутаў праходзяць у Ярэмчэ — турыстычным цэнтры Гуцульшчыны, Верхавіне — самым высакагорным раёне краіны, а таксама ў Косаве — цэнтры народных промыслаў і рамёстваў. Арэнда ровараў сканцэнтраваная ў Варахце, Мікулічыне і Ярэмчэ.

Нумар горнавыратавальных службы ва ўкраінскіх Карпатах — 101 — даступны з любой кропцы веламаршруту. У гэтым годзе ў Карпатах чакаюць мінімум 5 тысячаў роварных турыстаў.

Чытайце таксама рэпартаж пра прыкарпацкі Львоў «Горад, які зьмяняе людзей»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0632 seconds.