У Гомелі замест забароненага канцэрту будзе флэшмоб фанатаў «Ляпісаў»

Канцэрт «Ляпіса Трубяцога» ў Гомелі, на які было прададзена каля 1300 квіткоў, адменены па патрабаваньне МНС. Аднак фанаты гурта вырашылі ўсё ж сабрацца, каб падняць настрой сабе ды «Ляпісам». 13 сакавіка ў «Піянэрскім сквэры» Гомеля прыхільнікі Ляпісаў будуць дружна сьпяваць песьню «Грай».


Вельмі верагодна, што для таго, каб стварыць больш дакладную карціну традыцыйнага беларускага рок-канцэрта, флэш-моб наведаюць і «фанаты» «Ляпіса Трубяцкога» па форме. Фота: канцэрт Ляпісаў у Віцебску

«Добры рок-канцэрт — гэта перш за ўсё агромністая маса людзей, якая разам падпявае любімаму артысту. І мы можам падарыць адзін адному гэтыя эмоцыі, калі зьбярэмся разам ім выканаем некалькі песень «Ляпісаў», — пішуць ініцыятары флэшмоба.

Першая інфармацыя пра магчымую забарону канцэрта Ляпіса Трубяцкога» ў Гомелі зьявілася 4 сакавіка — празь дзень пасьля зьяўленьня новых «сьпісаў забароненых музыкаў». Учора інфармацыя пацьвердзілася — паводле патрабаваньня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях канцэрт быў скасаваны.

Інфармацыі пра забарону іншых канцэртаў Ляпісаў у Беларусі на дадзены момант няма, аднак ўсе песьні гурта №1 з новага «сьпісу забароненых» былі зьнятыя з ратацыі беларускіх FM-станцый.

vojur 21:48, 11/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0891 seconds.