Канцэрт «Ляпісаў» у Гомелі можа быць забаронены

Канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой» заплянаваны на 13 сакавіка ў Гомелі знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Паводле зьвестак прэс-аташэ гурта Зьмітра Безкаравайнага ў Гомельскі гарадкі дом культуры паступіла неафіцыйнае распараджэньне ад віцэ-мэра горада знайсьці прычыны для скасаваньня канцэрту.

Таксама паводле інфармацыі Безкаравайнага песьні «Ляпісаў» раптоўна зьнятыя з ратацыі ўсіх беларускіх FM-станцый.

Зьвестак пра праблемы з правядзеньнем іншых канцэртаў «Ляпіса Трубяцкога» ў Беларусі пакуль няма.

«Ляпіс Трубяцкой» стаіць на першым месцы ў новым сьпісе забароненых гуртоў, які атрымалі ў сераду дзяржаўныя СМІ. Тым часам чыноўнікі катэгарычна абвяргаюць сапраўднасьць гэтага сьпісу.

vojur 17:18, 04/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.