З фізфака БДУ адлічылі ўдзельніка Плошчы

Па-вынікам зімовай сэсіі Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізфака БДУ. Афіцыйная прычына — няздача сэсіі.

Алесь Лукашоў

Алесь працаваў у камандзе Уладзіміра Някляева. З экс-кандыдатам у прэзыдэнты ён ішоў у адной калоне на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня. Быў сьведкам зьбіцця Някляева і наступных падзеяў.

Пасьля пачаліся выклікі ў міліцыю: абедзьве яго сім-карты былі зарэгістраваны на Плошчы. Першы раз выклікалі па тэлефоне. Другі — праз дэкана факультэта. Апошні сказаў, што за палітыку адлічыць Алеся ня можа, але будзе шукаць іншыя варыянты. У выніку падстава знайшлася — няздача сэсіі. З пяці іспытаў першыя тры Алесь здаў. Завалілі на апошніх.

Алесь кажа, што яго прыклад быў паказальным для астатніх (ён не адзін з факультэта прысутнічаў на Плошчы). Маўляў, ён не зьяўляўся лепшым студэнтам, і адлічэньне нібыта лягічнае. Але для каго гэта было папярэджаннем, той зразумее.

Дэкан, па словах Алеся, ведае пра ўсіх удзельнікаў Плошчы. І ходзяць чуткі, што іх могуць адлічыць падчас сэместра альбо на летняй сесіі, каб не прыцягваць лішняй увагі.

Алесь Лукашоў ужо атрымаў выклік з Польшчы на праграму Каліноўскага. Праўда, яшчэ з унівэрсытэтам не вызначыўся. Хлопец хоча змяніць абраную ў Беларусі спэцыяльнасьць на іншую — журналістыку.

Паводле Нашай Нівы

14:11, 09/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0528 seconds.