Нагу зьвяло і дах зьнесла


Чацьверты ці які там яшчэ? Ужо зьбіўся зь ліку. Аднак у «Рэактары» прайшоў чарговы Бульфэст. Гэта мерапрыемства набрала настолькі імклівыя авароты, што калі мне прапануюць туды схадзіць, нават ня буду пытацца: «А хто грае?». За невялікую гісторыю гэтага фэстывалю тут пасьпелі адыграць такія калектывы, для праслухоўваньня якіх мне даводзілася выяжджаць за межы сінявокай. А менавіта «И друг мой грузовик», «Перкалаба». У гэты раз арганізатары прапанавалі агонь — «Ногу свело». Макс Пакроўскі з камандай напэўна ня выступаў у горадзе-героі паўнавартасна гадоў дзесяць-дванаццаць, з часоў існаваньня культавага праекту «Распилиливыбросил» (о, які я стары).

З аднаго боку, вядома, добра што арганізатары шукалі нейкі разагрэў для «Нагі». Нямногія б пасьпелі да пачатку канцэрта з працы, бо па незразумелай беларускай традыцыі канцэрты пачынаюцца ў раёне 18.30. Было пададзена каля 45 заявак, зь якіх адразу пакінулі дзесяць, а затым дзьве. Перамаглі гурты U.G.oslavia, якая грала першай… Прамаўчу… І гурт No comment band — добры прафэсійны калектыў. Я думаю, у харызматычнага саліста і яго каманды вялікая будучыня.

Нягледзячы на даволі высокі кошт на квіткі, «Рэактар» быў поўны. Да пачатку выступу «Нагі» нават на другім паверсе не праглядалася звычайных пустэчаў.

Грозная аб’ява аб забароне фота-відэаздымкі пасьля першых трох песень (звычайная, дарэчы, эўрапейская фігня) і на сцэну выйшлі сапраўдныя прафэсіяналы!

— Прывітаньне, любімы горад! Усе жывыя-здаровыя? — запытаўся са сцэны лідэр «Ногу свело». І адразу ж выдаў дзьве любові:) «Сибирскую» і «Лилипутскую». «Идем на Восток», «Московский романс», «Волга-Иртыш», «Черная-Рыжая»…

Як сказала мая «Клаўдзія», на маім твары блукала дурная задаволеная ўсьмешка. Ёпта! Ну, а як яшчэ? Эй вы, беларускія музыкі! А вы былі на курсах прафэсійнага выступленьня ад Макса Пакроўскага і Ко? Ну добра, я і большасьць прысутных песьні на памяць ведалі, але сапраўды гук быў настолькі добры, што нават недасьведчаныя ў творчасьці Пакроўскага людзі маглі дакладна пачуць словы, што даносіліся зь мікрафону. Два тэхнікі сцэны настолькі дакладна і хутка зьмянялі інструмэнты музыкам, што стала незразумела, а хто зь іх быў галоўней для канцэрту ў гэты вечар.

Адступіўся, блін! Чарговы камень у бок беларускага шоў-бізнэсу, дакладней у яго адсутнасьць.

Жорсткія гітарныя рыфы! «Давайце разам, каб столь павалілася!» І ўжо ўся заля гарлапаніць «Бензин!». Настолькі дружнага гучаньня я ня чуў нават на мітынгах апазыцыі. А падчас выкананьня «Дружные смешные голоса» музыкі маглі наагул сысьці! Такога хору я ня чуў у Беларусі ніколі!


«Волки», «Лысая девочка», «Кукла»… Усё! Я забіты музыкай, шыкоўным вакалам. І калі музыкі сышлі са сцэны, я з сумам падумаў пра наш, родны беларускі мэнталітэт тыпу «два разы крыкнуць на біс і наперад — у гардэроб», каб у чарзе паменш стаяць! Дык вось хрэн мне:) Біс быў настолькі аглушальны, што песьні, выкананыя падчас яго, пагражалі зацягнуцца надоўга.

Макс Пакроўскі:

— Ах-ах-ах — говорят девушки,

— Ох-ох-ох — вторят парни!

— Эй, все, весна на пороге, пора любви! И погнали «колесики, трамвайчики, жетончики…»

Ну, а затым клясычнае «Хару мамбуру», на завяршэньне якой адбыўся цікавы момант. Тыпу гучаць апошнія акорды, і ў «Рэактары» ўключылі звычайны «тынц-тынц». «Гэй, што вы там за х*йню ўключылі?! Мы яшчэ з вамі ня скончылі!» — закрычаў са сцэны Макс Пакроўскі і выдаў такі фініш, што напэўна ўсім мясцовым ды-джэям надоўга зьнікла ахвота псаваць канчатак канцэрту.

Круць!.. Круць!.. Круць!..

Гэй, хлопцы-арганізатары! А ці ня час на адкрытае паветра? Даеш мэга-бульфест пад адкрытым небам, мінімум на суткі, і каб дах зьнесла!

Фота з выступу «Ногу свело» большым памерам — у нашым фотаблогу

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0708 seconds.