Рэклямныя відэа вопытаў па фізыцы і хіміі сталі гітамі

Нацыянальны дасьледчы ядзерны ўнівэрсытэт «МИФИ» запусьціў інтэрнэт-рэкляму факультэтаў фізыкі і хіміі. У відэароліках, якія ўжо займелі вялікі посьпех, выкладчык дэманструе вопыты па фізыцы.

У промароліках, якія выкладзеныя на афіцыйным youtube-канале ўнівэрсытэта, выкладчык у стылі праграмаў Discovery распавядае і паказвае вопыты па фізыцы. За тры тыдні ролік праглядзела амаль 70 тыс. карыстальнікаў, шмат водгукаў зьявілася ў сацыяльных сетках.

Відавочна, кампанія мае на мэце зацікавіць моладзь навукай. Цяпер цікаўная публіка чакае працягу — на падыходзе ролікі пра вопыты па хіміі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.