Бэльгіяк заклікаюць да сэкс-страйку

Бэльгійскіх жанчын і мужчын заклікалі адмаўляць сваім партнэрам у сэксе да таго моманту, пакуль краіна не атрымае новы ўрад. Аўтаркай ідэі палітычнага сэкс-страйку стала бэльгійскага сэнатарка, якая незадаволеная тэмпамі фармаваньня ўраду: ён не можа паўстаць ужо 241-ы дзень.

Як перадае BBC, заклік да сэкс-страйку тычыцца толькі сем’яў палітыкаў. Усеагульныя выбары ў Бэльгіі прайшлі яшчэ ў мінулым ліпені, але партыям, якія атрымалі ў іх перамогу, так і не атрымалася сфарміраваць правячую кааліцыю.

У выніку сэнатарка Марлін Цемэрман заклікала партнэраў і партнэрак бэльгійскіх палітыкаў пачакаць з сэксам: айчына ў небясьпецы.

Самае цікавае, што мэтодыка сэкс-страйкаў ужо прыносіла ў некаторых краінах станоўчыя вынікі. Пасьля таго, як у 2009 годзе тысячы кенійскіх жанчын вырашылі адмовіць партнэрам у сэксе, каб пераканаць лідэраў краіны спыніць варожасьць, што панавала тады, ужо праз тыдзень Кенія атрымала новы ўрад.

А ў 2006 годзе на падобныя мэры пайшлі жанчыны сябраў груповак, што гаспадарылі ў калюмбійскім горадзе Пэрэйра. Яны назвалі сваю акцыю «страйкам перакрыжаваных ног».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0755 seconds.