Skype дае студэнтам 60 бясплатных хвілін

Усе ўладальнікі студэнцкіх карт ISIC могуць атрымаць да 60 хвілін бясплатных званкоў Skype на гарадзкія і мабільныя тэлефоны. Картку ISIC можа займець кожны студэнт дзённага аддзяленьня.

Для таго, каб скарыстацца магчымасьцю тэлефанаваць бясплатна на гарадзкія і мабільныя тэлефоны праз Skype, патрэбна зарэгістраваць сваю картку ISIC на сайце кампаніі.

Пасьля пасьпяховай аўтарызацыі, на адрас уладальніка карты прыйдзе электронны ліст са спасылкаю, на якую трэба клікнуць на працягу 24-х гадзін для пацьверджаньня актыўнасьці сваёй электроннай адрэса. Пасьля гэтага на працягу 1 дня на e-mail прыйдзе ваўчар зь індывідуальным кодам, увёўшы які ў мэню кіраваньня сваім Skype рахункам, можна атрымаць да 60 хвілін бясплатных Skype званкоў.

Акцыя будзе цягнуцца да 31 траўня 2011 г.

Сьпіс месцаў, дзе ў Менску можна зрабіць картку ISIC.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1301 seconds.