Беларускіх студэнтаў адлічаюць — Эўропа непакоіцца

Працягваецца кампанія па ціску на студэнтаў, якія бралі ўдзел у пратэстах 19 сьнежня ці адмовіліся галасаваць на выбарах датэрмінова. Некаторым студэнтам не атрымалася пазьбегнуць адлічэньня. Тым часам эўрапейскія студэнцкія актывісты спрабуюць узмацніць дыпляматычны ціск на беларускія ўлады. І нешта ў іх ужо атрымліваецца.


Загад аб адлічэньні студэнта Вышэйшага радыётэхнічнага каледжу Яўгена Царыкава. Хлопец удзельнічаў у партэстах 19 сьнежня. Кадар зь сюжэту НТВ

Як перадае Радыё Свабода, цяпер ужо былая брэсцкая студэнтка факультэту замежных моваў Аліна Літвінчук даведалася пра сваё адлічэньне перад апошнім іспытам праз свайго дэкана. Той сказаў, што дзяўчыне «ня месца» ў дзяржаўным ВНУ, бо тая дае няверныя камэнтары незалежным СМІ.

Па словах Аліны, ува ўсе дэканаты Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту паступілі сьпісы студэнтаў, якіх могуць адлічыць з ВНУ:

«Такія сьпісы, наколькі я чула, паступілі на кожны факультэт. У гэтых сьпісах пазначана, хто куды езьдзіў, хто што рабіў, чым займаўся».

Цікавая гісторыя здарылася таксама са студэнтамі гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. У час выбараў некалькі чалавек адмовіліся на загад кіраўніцтва факультэту ісьці на датэрміновае галасаваньне. А калі прыйшла пара сэсіі, студэнты атрымалі адзнакі ніжэйшыя, чым звычайна. Маладыя людзі зьвязваюць свае праблемы з «палітычнай непаслухмянасьцю» і кажуць, што дэкан і некаторыя выкладчыцы дагэтуль зь імі не размаўляюць.

Паўночныя краіны «занепакоеныя»

Пра незайздросны лёс некаторых беларускіх студэнтаў эўрапейскім чыноўнікам спрабуюць нагадаць студэнты Эўразьвязу. Так, Эўрапейскі студэнцкі зьвяз (ESU), які аб’ядноўвае мноства студэнцкіх арганізацый кантынэнту, дамогся сумеснай рэакцыі ад міністраў 10 паўночна-эўрапейскіх краін на сытуацыю з адлічэньнямі ў Беларусі.

У адказ на запыты Эўрапейскага студэнцкага зьвязу нарвэскае Міністэрства адукацыі падрыхтавала афіцыйны зварот да міністра адукацыі Беларусі Сяргея Маскевіча. У ім адзначаецца, што ціск на студэнтаў і выкладчыкаў зьвязаны зь іх палітычнай пазыцыяй. Да завароту далучыліся Мінадукацыі Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрляндаў, Шатляндыі, Швэцыі і Вялікабрытаніі.

Прадстаўнікі ESU у сваіх камэнтарах да беларускай сытуацыі больш катэгарычныя. У заяве старшыні студэнцкага зьвязу цяперашнія падзеі ў краіне параўноўваюцца са сталінскімі часамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.072 seconds.