У Расеі будуць адлічаць за плягіят. Гучаць прапановы адмены стыпэндый
Студэнты МДУ цяпер могуць быць адлічаныя з унівэрсытэту за сьпісаную курсавую ці дыплёмную працу. Таксама памочнік прэзыдэнта Расеі прапанаваў адмяніць «стандартныя студэнцкія стыпэндыі», а падтрымку навучэнцам аказваць толькі праз адукацыйныя крэдыты.
Галоўны корпус МДУ, дзе цяпер плягіяту, магчыма, стане меней. Як і студэнтаў. Фота Pictures of Moscow
Урад Расеі ўнёс адмысловыя зьмены ва ўстаў Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, паводле якіх студэнт можа быць адлічаны за сьпісаную курсавую ці дыплёмную працу.
Як перадае BBC, выкладчыкі МДУ лічаць, што варта адлічаць ужо пасьля таго, як студэнт купіў ці сьпісаў курсавую. На думку дэкана Журналісцкага факультэту МДУ, плягіят — гэта «шэрае прававое поле», таму адлічыць студэнта за сьпісваньне раней было амаль немагчыма.
Але цяпер выкладчыкі могуць лягчэй вылічыць плягіят у курсавых і дыплёмных, у тым ліку і з дапамогай кампутарнага софту. Засталося толькі патрэбны софт набыць і навучыць выкладчыкаў карыстацца ім.
У любым выпадку, у МДУ лічаць, што нават пагроза адлічэньня
Яшчэ адна расейская ініцыятыва, што супярэчыць прынятым з савецкіх часоў традыцыі, — прапанова адмены стандартных стыпэндыі. Такую ідэю выказаў памочнік прэзыдэнта Расеі эканаміст Аркадзь Дварковіч. На яго думку, выплата стыпэндыі «дае няверны сыгнал, што ты за сам факт свайго навучаньня атрымліваеш кампэнсацыю». Дварковіч параіў студэнтам пашукаць працу.
Прасунутаму памочніку прэзыдэнта прыйшлося на працягу некалькіх гадзін адбівацца ад незадаволеных яго прапановай студэнтаў у Твітэры. Зрэшты, прапановы Аркадзя Дварковіча грунтуюцца на вопыце амэрыканскіх унівэрсытэтаў, адзін зь якіх ён скончыў у 1997 годзе.