19.11. — адкрытыя лекцыі ў Менску пра адукацыю ў ЗША

У межах Міжнароднага адукацыйнага тыдню, які праводзяць па ўсім сьвеце амбасады Злучаных Штатаў, у Менску адбудуцца лекцыі аб навучальных магчымасьцях у Амэрыцы.

19 лістапада супрацоўнікі амбасады ЗША у Менску і дырэктар Цэнтру міжнароднай адукацыі і кар’еру Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кэвін Рэйлінг распавядуць усім жадаючым пра сыстэму адукацыі ЗША, а таксама пра магчымасьці для навучаньня, якія існуюць для студэнтаў зь Беларусі.

Першая лекцыя на тэму спонсарскіх праграм для беларускіх студэнтаў адбудзецца ў пятніцу з 16:00 да 17:30 у памяшканьні бібліятэкі імя Пушкіна (вул. Гікала, 4).

Другая лекцыя будзе прысьвечаная ў тым ліку і платным праграмам навучаньня ў ЗША. Пройдзе яна па адрэсе зав. Бранявы, 15а, аўдыторыя 303. Пачатак, а 19-ай.

Таксама цягам цэлага тыдню ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце ў Вільні будуць адбываецца лекцыі, прысьвечаныя адукацыі ў ЗША.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.