На Дні Безьбілетніка разыграюць сапраўдную пуцёўку ў Афрыку

Гурт «Без Билета» штогод адзначае Дзень Безьбілетніка сольным канцэртам і падарункамі для прыхільнікаў. На гэты раз прызы будуць найбольш каштоўнымі. На выступе ў к/з «Мінск» будзе разыграная пуцёўка ў Афрыку на дваіх ад сяброў гурта турыстычнай агенцыі «Сойер». Таксама музыкі раздораць рэквізыт свайго кліпа «Всё сразу!» — 6 рознакаляровых дзьвярэй.


Артыст на фоне тых самых каляровых дзьвярэй з кліпа, якія разыграюць на Дні Безьбілетніка.

«На канцэрт раім прыходзіць загадзя, будзем браць у публікі аўтографы — папросім усіх расьпісацца на гэтых дзьвярах перш, чым яны дастануцца новым гаспадарам. А упэўненыя ў сабе шчасьліўчыкі ўжо могуць пакаваць валізкі для паездкі ў Афрыку, — кажа лідэр „Без Билета“ Віталь Артыст. — Акрамя паўтарачасовага сэансу масавага падсілкоўваньня касьмічнай энэргіяй пад выглядам музычнага канцэрту, мы прад’явім вам новага басіста і ўгарнае гучаньне. І ніхто не сыдзе ад нас без падарунку!»

Ні адзін Дзень Безьбілетніка яшчэ не абыйшоўся без крэатыўнага экшна, зьвязанага з гуртом. У гэты раз «Без Билета» абвясьцілі конкурс на лепшае фан-відэа. Да 1 лістапада можна даслаць «безьбілетнікам» сваё бачаньне любой з песень. Аўтара лепшай працы лідэр гурта Віталь Артыст асабіста даставіць на канцэрт 7 лістапада. Калі ж пераможца не зможа быць у гэты дзень у Менску, зь ім будзе арганізаваны сэанс сувязі па скайпу.

10:30, 28/10/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0655 seconds.