29.10 — На БульФэст-2 прывязуць «…и друг мой грузовик»

29 кастрычніка ў «Рэактары» «БульФэст» абяцае другую порцыю рок-драйва. Пасьля невялічкага тайм-аута Творчае аб'яднаньне «ПАН-студыя» прэзэнтуе новую сэрыю «БульФэста» — канцэртнага ўвасабленьня мрой і летуценьняў тэлепраграмы «Бульбокс» аб якасным рок-н-ролле.

29 кастрычніка ў клюбе «Рэактар» вас чакаюць:

  • …И ДРУГ МОЙ ГРУЗОВИК (Днепрапятроўск, Украіна)
  • PUKST-BAND (Менск)
  • DRUM ECSTASY (Менск)

і мноства іншых сюрпрызаў.

Сайт bulbox.tv працягвае цешыць падарункамі: з 15 кастрычніка тут можна забраняваць квіток на танцпляц па супэр нізкім коштам!

Першыя 50 квіткоў сыдуць па рэкордным кошце - 10 000 рублёў! Другія 50 квіткоў - па 15 000 руб., наступныя 100 квіткоў - за 20 000 руб.

Астатнія квіткі:

  • танцпляц - 25 000;
  • столік - 35 000.

Усе падрабязнасці на сайце bulbox.tv пры... націску на кадылак. Як і на першым «БульФэсьце», бульба проста жыцьцёва неабходная! Ёсьць пытаньні? Тэлефануй!

  • (017) 294 20 75
  • (029) 279 63 39
15:10, 03/10/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0715 seconds.