Франака Вячорку аднаўляюць у БДУ

Былы студэнт атрымаў ліст ад прарэктара БДУ па навучальнай працы аб тым, што можа аднавіцца на вучобе. Але не на журфаку, адкуль быў адлічаны ў 2008-м, а на філялягічным факультэце завочнага платнага аддзяленьня па спэцыяльнасьці беларуская філялёгія.

Некалькі дзён таму мы паведамлялі, што рэктары менскіх ВНУ адмовіліся прымаць на вучобу Франака Вячорку. Агулам Франак восем разоў спрабаваў аднавіцца ў БДУ, але атрымліваў адмову, у тым ліку і праз суды. За гэты час актывіст адслужыў у войску. Пасьля адмоваў з БДУ Вячорка накіраваў лісты з просьбай аб залічэньні ў розныя ВНУ Менску, але беспасьпяхова. Аднак сёньня, як паведамляе Радыё Свабода, станоўчы адказ прыйшоў з БДУ, дзе Франак вучыўся тры курсы.

Цяпер былы студэнт мусіць вырашыцца са спэцыялізацыяй (кампутаровае забесьпячэньне альбо беларуская і руская літаратура) і, у выпадку згоды на аднаўленьне на іншы факультэт, здаць акадэмічную розьніцу.

Уні Вера 21:00, 23/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0813 seconds.