Студэнтаў і пэнсіянэраў прыцягнуць да выкладаньня ангельскай мовы ў школах

На прэс-канфэрэнцыі 21 верасьня намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно паведаміў, што для выкладаньня замежнай мовы ў беларускіх школах прыцягнутыя пэнсіянэры і студэнты.

Ён адзначыў, што з 1 верасьня ва ўстановах адукацыі адбыліся «істотныя зьмены ў парадку вывучэньня замежных моваў». Колькасьць вучэбных гадзін замежнай мовы ў тыдзень з 3-га па 11-й клясы павялічана з двух да трох, у гімназіях і ліцэях — таксама на адну гадзіну. Акрамя таго, для вывучэньня мовы школьны кляс дзеліцца на тры падгрупы, а не на дзьве, як раней.

Паводле слоў К. Фарыно, дэфіцыту выкладчыкаў замежнай мовы сёньня няма. У пачатку навучальнага года былі праблемы ў сельскай мясцовасьці, але яны былі апэратыўна вырашаныя.

Па дадзеных Міністэрства адукацыі, у беларускіх школах з 3-га па 11-й клясы замежную мову вывучаюць больш 804 тыс. навучэнцаў. Каля 74% зь іх вучаць ангельскую мову.

Паводле Naviny.by 

15:20, 21/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0744 seconds.