Турнір Нефармалаў — футбольныя каманды запрашаюць на турнір

Каманды з разнастайных нефармальных лігаў, турніраў, кубкаў запрашаюцца да ўдзелу ў Турніры Нефармалаў ад супольнасьці «Забей».

Сэнс мерапрыемстваў наступны: з кожнага дваравога, вулічнага ці падобнага турніра запрашаюцца 3 каманды для ўдзелу ў аднадзённай (максымум двухдзённай) падзеі. Мэта — папулярызацыя вулічнага дваравога футболу і нефармальных рухаў. Спаборніцтвы пройдуць на адкрытых пляцоўках Менску па правілах дваравога турніру «Забей».

На дадзены момант, апроч каманд з Турніра Пасіянарыяў, пацьвердзілі сваю зацікаўленасьць і ўдзел арганізатары «Лігі футболу», «Школьнай лігі чэмпіёнаў» і Street Football.

Дата правядзеньня: 26 верасьня. Дакладная сетка турніру будзе вядомая бліжэй да мерапрыемства і складзеная ў залежнасьці ад колькасьці камандаў-удзельніц.

Запрашаюцца каманды зь іншых нефармальных турніраў. Жадаючыя прыняць удзел, запаўняйце анкету альбо тэлефануйце 5030892 (мтс). Зацікаўленыя пазаўзець за каманды таксама вітаюцца!

12:00, 17/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0732 seconds.