Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon

Hair Peace Salon запускае ў вольнае плаваньне па прасторах інтэрнэту свой новы сынгл «Rolz’N’Rulz». Новая песьня, створаная ў калажнай манеры раньняй творчасьці калектыву, эмацыйна далёкая ад пранізьлівай мэлянхоліі тых часоў. З філязофскага пункту гледжаньня, яна разважае пра ўстояныя правілы, мараль і разьмеркаваныя грамадзтвам ролі.

«Прыродазнаўчыя і надуманыя ўмоўнасьці, якія абмяжоўваюць або надзяляюць нас правамі. Выконваем мы іх, ці ігнаруем? Хто той, што прапаведуе вялікія ісьціны? Хто той, што парушае правілы? Хто за каго гуляе ролі? Хто гуляе супраць усіх? Хто ты сам: злыдзень, герой, а можа, геній? Ты ўжо на шляху ў Залю Славы або твае пяткі ўжо шыпяць на Патэльні Правасудзьдзя? Якая твая роля? Вінцік, амёба, вірус, акула, рухавік, сьвятло, абраз?… Ці маеш ты права зайсьці на сайт і спампаваць новы сынгл „Rolz’N’Rulz“ гурта Hair Peace Salon?»

У другой частцы свайго рэлізу гурт прадстаўляе ўвазе мэляманаў шэраг рэміксаў на песьні Happy For a While, Out of Time і Rolz’N’Rulz, выкананых музыкамі DJ Rog, Graf і World Government.

«Вобразнае бачаньне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму. А іх музычная мова ўразіла нас дакладнасьцю, дасканальнай выверанасьцю і, адначасова з гэтым, кранальнасьцю, якая ідэальна стварае атмасфэру. Частка прац выклікала ў нас шчырае захапленьне. Наша супрацоўніцтва атрымалася цікавым, а зь некаторымі зь іх працягваецца і на дадзены момант».

Slap 14:00, 16/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2383 seconds.