Пакаленьне Z ідзе ў школу
Народжаныя ў 2000-х — пакаленьне Z — ужо ўпэўнена перабіраюцца з садкоў у школы. Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі слаба ўяўляюць сьвет без мабільных тэлефонаў і Сеціва, а касэтныя магнітафоны калі й бачылі, то толькі ў бабуляў. У наступным дзесяцігодзьдзі яны пойдуць ва ўнівэрсытэты, а пакуль 85 тысяч першаклясьнікаў пабывалі на сваім першым ўроку ў жыцьці.
Гімназія № 23 — адна зь ня многіх у Менску школаў зь беларускай мовай навучаньня. Аддаць туды на вучобу свайго дзіцёнка палічылі за гонар многія зь вядомых беларусаў. Сярод 47 першаклясьнікаў (а жадаючых было і на чатыры клясы) прозьвішчы Сагановіч, Крывашэева, Шаблінская, Бартосік, Вітушка, Губарэвіч. А імёны стракацяць арыгінальнасьцю ды традыцыяй: Агата, Мірон, Юрый-Францішак, Данута-Марыя, Стэфан Люцыян, Станіслава, Усяслаў, Рагнеда.
Актавая заля гімназіі, разьлічаная на крыху болей сотні чалавек, сёньня была перапоўненая надзвычай — усхваляваныя бацькі,
Пяць дзесяткаў новых вучняў нясьмелымі крокамі стракатым ад букетаў і бантоў шэрагам рушылі на сваю першую ў жыцьці лінейку. Урачыстасьці моманту надавалі ўзрушаныя бацькі. Яны шчыльным натоўпам па ўсім пэрымэтры залі фіксавалі на фота-, відэакамэры і мабільнікі кожны крок сваіх дзетак.
Вітальнае слова ад дырэктаркі, нарыхтаваныя загадзя вершыкі ад новасьпечаных школьнікаў, «першы званок» у выкананьні выпускніка і першаклашкі, а на завяршэньне запуск балёнікаў ля праспэкту… Вядомая ўсім нам праграма, але ўнікальная і непаўторная для новых школьнікаў працягнулася пошукамі клясаў для самага першага ўроку і знаёмства з першай настаўніцай.
Свой першы «граніт навукі» першаклашкі ўжо паспрабавалі — на смак апынуўся як хлеб з сольлю:)
Пачастунак першай настаўніцы апынуўся такім смачным, што бохан хлеба школьнікі разьмялі да апошніх крошак.
Толькі сёньня на ўроку прысутнічалі і школьнікі, і бацькі. Тут знаёмствы, загадкі, першая кніга і першыя адказы. На прапанову настаўніцы пакаштаваць хлеб з сольлю
«Кожны з вас ужо марыць, кім стаць у будучыні: доктарам ці банкірам…» — прыемная гучнагалосая настаўніца працягвае знаёмства са «сваімі» новымі дзецьмі.
«Касманаўтам!» — даносіцца з апошніх партаў як у першых клясах і 20 гадоў таму.