Буйнейшы міжнародны фэст Emergenza пачынае адборачны тур у Беларусі

У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на адборачны тур музычнага марафону Emergenza — найбуйнешага міжнароднага фэсту для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў.

Болей двух дзесяткаў краінаў, болей 60 000 гуртоў, ля 700 клюбаў і амаль 9000 канцэртаў – усё гэта і ёсьць Live Festival for Up and Coming Bands Emergenza.

Emergenza — гэта музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах сьвету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Гэта найбуйнейшы міжнародны музычны фэстываль для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў. Фэстываль праходзіць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Удзел у ім могуць прыняць каманды любой стылёвай накіраванасьці, якія выконваюць як свае ўласныя творы, так і кавэры. Гэты музычны марафон складаецца зь некалькіх прэстыжных міжнародных этапаў.

Асноўныя прынцыпы Emergenza:

  • у фэстывалі маюць права прымаць удзел толькі музыканты, якія выступаюць ўжывую;
  • усе ўдзельнікі павінны знаходзіцца ў роўных умовах;
  • пераможцаў выбіраюць гледачы непасрэдна на канцэрце.

У гэтым годзе фэстываль пашырыць сваю геаграфію: адборачныя туры пройдуць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Менску, Казані, Калінінградзе, Іванаве і Екацярынбургу. Пераможцы будуць прадстаўляць сваю краіну на найбуйнейшым форуме незалежнай рок-музыкі — міжнародным фінале Emergenza, які праходзіць у межах трыццацітысячнага Taubertal Open-Air (Германія).

Гурты, жадаючыя прыняць удзел у адборачным туры, мусяць прайсьці абавязковую рэгістрацыю на афіцыйным сайце фэсту альбо зьвязацца зь беларускімі арганізатарамі па наступных каардынатах: emergenza.by@gmail.com, dzmiter@emergenza-russia.ru, Skype — Dzmiter, ICQ — 151667290, http://vkontakte.ru/club19625865. Арганізатарам адборачнага туру ў Беларусі выступае канцэртнае агенцтва «Доминанс ПРО».

Eskimo 10:00, 30/08/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0652 seconds.