Будаўніцтва студэнцкай вёскі зноў адкладаецца

Асноўны цяжар па фінансаваньні будаўніцтва студэнцкай вёскі перакладзены на рэспубліканскі бюджэт, а сканчэньне будаўніцтва адкладзенае да 2012 году.


Праект студэнцкай вёскі, які канчаткова быў зацьверджаны ў пачатку 2009 г

Першапачаткова плянавалася, што большую частку расходаў зьвязаных са «студэнцкай вёскай» — комплексам студэнцкіх інтэрнатаў на паўднёва-заходняй ускраіне Менску — возьме на сябе замежны інвэстар. Але жадаючых узьвесьці вёску так і не знайшлося, таму ў 2009 годзе пляны па яе будаўніцтву былі скарэктаваныя, і расходы разьмеркавалі паміж гарадзкім і рэспубліканскім бюджэтамі, а сканчэньне будоўлі адклалі да 2011 году. Як піша Ежедневник, 40% выдаткаў аддалі Менску, яшчэ 40% узяла рэспубліка, а 20% разьмеркавалі паміж абласьцямі.

Але, як цяпер высьветлілася, сталічны бюджэт ня здольны пацягнуць такі маштабны праект. Таму памер фінансаваньня з рэспубліканскага бюджэту быў перагледжаны, а менскія ўлады ўвогуле пазбавілася неабходнасьці спансаваць будаўніцтва. Такім чынам выдаткі на студэнцкую вёску на 80% будуць пакрытыя з агульнанацыянальнага бюджэту.


Адзіны, пакуль, інтэрнат у студэнцкай вёсцы. Фота ОНТ

Першапачаткова плянавалася, што студэнцкую вёску адчыняць у 2009, і яна будзе складацца з 8 інтэрнатаў, а таксама паліклінікі, крытага катку, фізкультурна-аздараўляльнага цэнтру, гандлёвага цэнтру, гасьцініцы, кавярні і аддзяленьня банку. Але ўзімку 2010 пасьпелі пабудаваць толькі адзін інтэрнат на 1030 месцаў, які аддалі БДУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.