Фэстываль «Be2gether»: як ехаць і што браць

Ужо ў пятніцу на пляцоўцы каля літоўскага замка Нарвілішкес адчыніцца чацьверты міжнародны фэстываль «Be2gether», на якім за тры дні выступяць больш за 50 артыстаў з розных краін сьвету. Час зьбіраць рэчы!

Be2gether 2008

Be2gether 2008

Be2gether 2008

Be2gether 2008

Расклад працы фэстывалю:

  • Уваход у пасіўную зону фэстывалю (кемпінг, паркоўка) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) у 10 гадзін раніцы.
  • Уваход у актыўную зону фэстывалю (сцэны, забавы) адчыняецца 25 чэрвеня (пятніца) у 15 гадзін.
  • Тэрыторыя фэстывалю (у тым ліку кемпінг і паркоўку) зачыняецца 28 чэрвеня (панядзелак) у 9 гадзін раніцы.

Што трэба браць

  • Добры настрой — абавязкова!
  • Дакумэнты — пашпарт, квіток, страхоўка асабістая і на машыну (плюс правы).
  • Грошы ў літах — абмяняць можна ў Шальчынінкаі альбо Вільнюсе.
  • Сотавы і зараднае — на пляцоўцы працуе беларуская сувязь без роўмінгу. Калі маеце аўтаматычны роўмінг, не забудзьцеся паставіць пошук сеткі ў ручны рэжым.
  • Намёт і спальнік — пракату на месцы няма.
  • Гумавыя боты і дажджавік — ёсьць магчымасьць дажджу.
  • Цёплы швэдар — ноччу зараз ня вельмі цёпла.
  • Бярушы — канцэрты будуць адбывацца да позьняй ночы і на кемпінгу іх чуваць.
  • Лекі — калі прымаеце альбо часам маеце алергію.
  • Сродак ад камароў — лішнім ня будзе.
  • У астатнім — ня бярыце з сабой нічога, што будзе крыўдна страціць.

Што ня трэба браць

У актыўную зону (дзе адбываюцца канцэрты) наведвальнікам фэстывалю у тым ліку нельга браць:

  • Дрэнны і агрэсіўны настрой.
  • Парасоны.
  • Сьцягі на дрэўцах.
  • Вялікія сумкі.
  • Прафэсійныя і блізкія да іх фотаапараты.
  • Аўдыё- і відэаапаратуру за выключэньнем плэераў.
  • Жывёл.

Сваю ежу і напоі можна браць толькі ў пасіўную зону. На тэрыторыі актыўнай зоны арганізавана шмат кропак харчаваньня.

Выдаткі на фэстывалі

  • Кемпінг (месца для намёта, прыбіральня, душы, рукамыйніцы) — 15 літаў (з асобы на ўсе дні)
  • Паркоўка для машыны — 20 літаў (з машыны на ўсе дні)
  • Харчаваньне ў актыўнай зоне — каля 20 літаў на адзін раз (але ўсё залежыць ад вашага апэтыту).

Як даехаць

Прасьцей за ўсё на машыне — дастаткова знайсьці сабе добрую кампанію тут і падзяліць выдаткі на ўсіх. Адлегласьць ад Менску — 250 км праз Ліду і Шальчынінкай. Падрабязьней чытайце тут.

Таксама можна ехаць цягніком ці аўтобусам да Вільнюса, а потым з цэнтральнага аўтавакзала (знаходзіцца праз дарогу ад чыгуначнага) на фэстывальных аўтобусах (каштуюць каля 20 літаў) да Нарвілішкес (з перасадкай у Шальчынінкаі). Расклад руху фэстывальных аўтобусаў глядзіце тут.

Дадатковая інфармацыя:

Квіткі:

Калі вы маеце шэнгенскую візу, вы яшчэ можаце набыць квіткі ў Менску — на месцы яны будуць даражэй. Групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.

11:00, 23/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.