Можна далучыцца да летніку па рэстаўрацыі замку ў Любчы
Валянтэры зь Беларусі й Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замку, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца зь гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце заплянаваныя інтэграцыйныя заняткі і культурна-гістарычныя трэнінгі.

Замак у Любчы. Аўтар фота vanjaz.
Кароткатэрміновы праект EVS у Беларусі ладзіцца моладзевым адукацыйным цэнтрам «Фіальта». Мэтай праекту зьяўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.
Дата правядзеньня праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.
Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ й суправаджальным лістом, а таксама свае пытаньні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.
Паводле рассылкі belngo.info
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)
Камэнтары
эх, каб не басовішча(
казачнае месца!
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.