У Беларусі пройдзе міжнародны моладзевы летнік па рамёствах
Вёска, намёты, супольная пабудова печкі,
Шукаем удзельнікаў летніку з жаданьнем дзяліцца сваімі ведамі ці набыць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладзьдзю з Польшчы і Нямеччыны!
Калі і дзе?
Сам летнік адбудзецца з 24 па 31 ліпеня 2010 году ў вёсцы Дунаева, Капыльскі раён, Беларусь.
Што будзе?
Сумесная пабудова печкі,
Як?
У намётах на тэрыторыі Адукацыйнага цэнтру ў Дунаева.
Мова летніку ангельская, але валоданьне польскай ці нямецкай не забараняецца! Праезд і харчаваньне забясьпечваюцца арганізатарамі. Падрыхтоўчы сэмінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.
Калі Вас цікавіць тэма традыцый і рамесьніцтва, а таксама магчымасьць удзелу ў міжнародным летніку просім даслаць Вас наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў alesja.bel@gmail.com i melissolia@gmail.com да 25 траўня:
- Ваша імя і прозьвішча
- Якімі традыцыйнымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?
- Які вопыт удзелу ў міжнародных летніках маеце?
- Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?