Be2gether 2010 — абвешчаны расклад выступаў

Арганізатары фэстывалю «Be2gether», які адбудзецца 25–27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес, абвесьцілі графік выступаў. Апошні дзень продажу фэстывальных квіткоў у Беларусі — 15 чэрвеня, апошні дзень падачы дакумэнтаў на бясплатную візу — 16 чэрвеня.

Be2gether 2008

У пятніцу 25 чэрвеня ў 16.00 фэстывальную праграму на дзьвюх галоўных сцэнах адчыніць гурт Nofacez (Украіна) — новы праект Дызэля, гітарыста папулярнага гурта Green Grey. Адразу пасьля яго на сцэну выйдзе беларускі гурт CherryVata, а празь некалькі гадзін са сваім бэндам зайграе Лявон Вольскі. Хэдлайнэрамі праграмы першага дня будуць Casiokids (Нарвэгія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). На клубнай сцэне Zip FM у гэты дзень спачатку выступяць маладыя літоўскія гурты, а з 23.00 і да раніцы будзе вечарына oldschool hip-hop, галоўным цьвіком якой будзе знакаміты бітбоксэр Killa Kela (Вялікабрытанія). Вялікая праграма чакаецца і на сцэне мастацтваў — ад фламэнка да шоў цырульнікаў.

Be2gether 2008

У суботу 26 чэрвеня ў 13.00 фэстывальную праграму адчыніць гурт Open Space (Беларусь). Хэдлайнэрамі другога дня будуць Roots Manuva (Вялікабрытанія) і Skunk Anansie (Вялікабрытанія). На сцэне Zip FM у гэты дзень сярод іншых выступяць «Краснознаменная дивизия имени моей бабушки» (Расія), Akute (Беларусь), Everything Is Made In China (Расія). З поўначы да раніцы гледачоў чакае электра-поп вечарына з удзелам літоўскага гурта Silence Family і розных праектаў яго ўдзельнікаў. На сцэне мастацтваў у гэты дзень можна будзе пабачыць капуэйру, тэатар і шмат іншага.

У нядзелю 27 чэрвеня на галоўных сцэнах ў межах акцыі «Рок-маршы», прымеркаванай да 20-годзьдзя незалежнасьці Літвы, з 14 да 23 гадзін выступяць лепшыя літоўскія рок-гурты, у тым ліку такія сапраўдныя легенды, як Žas, Bix, Keistuoliai, Antis. На сцэне мастацтваў можна будзе пабачыць фаершоў, праграму крышнаітаў.

Агулам на фэстывальных сцэнах выступяць больш за 50 артыстаў. Таксама на пляцоўцы гледачоў цягам трох дзён чакаюць спартовыя спаборніцтвы, мастацкія майстэрні, мноства тэматычных намётаў і гандлёвых кропак.

  • Цалкам расклад выступаў глядзіце тут
  • Плян фэстывальнай пляцоўкі тут
  • Відэа ўдзельнікаў фэстывалю глядзіце тут.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс. руб. У продажы ў грамадзкіх распаўсюднікаў, а таксама праз сыстэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96. Для падачы дакумэнтаў на бясплатную візу кожны квіток трэба папярэдне зарэгістраваць. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце http://b2g.soundline.by.

Чытайце на Generation.bY бягучыя навіны пра фэст, а таксама рэпартажы з трох папярэдніх Be2gether.

14:00, 11/06/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0747 seconds.