Менск і Вільню могуць злучыць хуткасныя цягнікі

Такую прапанову зрабіў яшчэ месяц таму беларускі прэм’ер-міністар. Цяпер пэрспэктыву хуткаснага пасажырскага цягніка абмяркоўваюць міністры транспарту Літвы і Беларусі.


Калідор Ўсход-Захад мусіць закрануць Беларусь

У канцы красавіка прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі на сустрэчы са сваім літоўскім калегам Андрюсам Кубілюсам прапанаваў выкарыстаць ініцыятыву «Ўсходняе партнэрства» для пуску хуткаснага цягніка паміж Вільняй і Менскам:

«Можа быць, праз Усходняе партнэрства мы зможам рэалізаваць праект па стварэньні хуткаснай чыгункі Менск-Вільня, каб даць людзям магчымасьць актыўней камунікаваць», — перадае словы спадара Сідорскага Інтэрфакс.

Цяпер кансультацыі адносна хуткаснай чыгункі распачалі міністры транспарту нашых краінаў. Першая адбылася ў Ляйпцыгу на транспартным форуме, дзе міністар транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс сустрэўся зь міністрам транспарту Беларусі Іванам Шчэрбай.

Як паведамляе DELFI, на нядаўняй сустрэчы акрамя хуткасных цягнікоў абмяркоўвалася магчымасьць паляпшэньня магістральных шляхоў зносінаў і праект калідору Ўсход-Захад, адпаведна зь якім плянуецца стварыць «зялёны» шлях транспартыроўкі праз Балтыку ў Беларусь і далей ў Расею.

Наступныя кансультацыі адбудуцца на гэтым тыдні падчас візыту беларускага міністра транспарту ў Літву.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0675 seconds.