Уступную кампанію могуць расьцягнуць на год

Міністэрства адукацыі разглядае магчымасьць правядзеньня цэнтралізаванага тэставаньня на працягу ўсяго навучальнага году. Чыноўнікі хочуць зьняць напружаньне абітурыентаў і шукаюць прыклады ва ўступных кампаніях краін Эўразьвязу.

«У Англіі або іншых краінах Эўропы ніхто не мусіруе пытаньні ўступнай кампаніі, там няма ажыятажу ў СМІ і сярод бацькоў. Ніхто нават ня ведае, у якія тэрміны праходзяць уступныя кампаніі. Там можна здаць тэставаньне для паступленьня ў ВНУ і ў студзені, і ў лістападзе, і ў сакавіку. А ў Беларусі гэта тэма, якую найбольш абмяркоўваюць улетку», — перадае словы міністра Радзькова БелТА.

Паводле яго меркаваньня, арганізацыя тэставаньня на працягу ўсяго навучальнага году зьняла б напружаньне сярод паступаючых, зьніклі б чэргі ў пунктах ЦТ.

Пры такой схеме тэсты можна было б распрацаваць за курс дзесяці клясаў, каб выпускнікі адзінаццатых спакойна ішлі на ЦТ тады, калі захочуць, а выпускныя экзамэны за курс сярэдняй школы праходзілі як належыць, у канцы года.

Паводле існуючых правілаў штогод у траўні праходзіць запіс на цэнтралізаванае тэставаньне, а іспыты ЦТ абітурыенты здаюць з 14 чэрвеня па 1 ліпеня. У гэтым годзе ВНУ плянуюць прыняць 102.7 тыс. студэнтаў, зь іх прыкладна толькі траціна трапіць на бясплатныя месцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1056 seconds.