Новыя тэхналёгіі прыносяць шчасьце

Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра сувязь паміж доступам да тэхналёгіяў і пачуцьцём дабрабыту. Такі вынік апытаньня 35 тысяч чалавек у розных краінах сьвету. Раней псыхолягі заяўлялі пра нэгатыўны ўплыў тэхналёгіяў, якія «крадуць працоўны і асабісты час».


У межах дасьледаваньня, праведзенага па замове кампаніі BCS — The Chartered Institute for IT, высьветлілася, што жанчыны ў краінах, якія разьвіваюцца, а таксама людзі абодвух палоў зь нізкім узроўнем даходаў ці адукацыі найбольш адчувальныя да ІТ, найперш да сродкаў сувязі. А вось узрост не аказвае значанага ўплыву на ўспрыняцьце тэхналёгіяў, піша пра дасьледаваньне BBC.

«Маладыя ці старыя, мы ўсе сацыяльныя істоты, мы ўсе маем патрэбу ў рэчах, якія аблягчаюць камунікацыі», — тлумачыць дасьледчык Пол Флаттэрс.

У той жа час вынікі дасьледаваньня пярэчаць поглядам многіх псыхолягаў. Так, у мінулым годзе дырэктар Дасьледніцкага цэнтру інтэрнэт-псыхалёгіі пры ізраільскай школе камунікацыяў Sammy Ofer Яір Аміхай-Гамбургер заявіў у часопісе New Scientist:

«Мы мусім знайсьці сродак вярнуць сабе тую частку нашага жыцьця, якую аддалі тэхналёгіям, вярнуць сабе ўладу над імі і навучыцца выкарыстоўваць іх на здаровай і пазытыўнай аснове».

Зрэшты, і дасьледчык Флаттэрс лічыць вынікі апытаньня крыху нелягічнымі:

«Мы крыху заклапочаныя тым, наколькі людзі прывязаныя да ІТ, але з гэтым нічога не паробіш».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0933 seconds.