Студэнты Кэмбрыджа змагаюцца з экзамэнацыйным стрэсам праз танцы з шастом

Летняя сэсія патрабуе дадатковых мэнтальных выдаткаў ад студэнтаў. У Кэмбрыджы знайшлі яшчэ адзін мэтад змаганьня зь перадэкзамэнацыйнай стомленасьцю: фітэнс-заняткі танцаў з шастом.

Заняткі праходзяць у знакамітай блакітным пакоі ў гістарычным будынку Кэмбрыджскага клюбу дэбатаў, які іх і арганізуе. Блакітны пакой — месца культавае. Публіка тут больш звыклая да палітычных дэбатаў паміж знакамітымі дзеячамі, чым да фітнэс-практыкаваньняў. Раней у гэтым месцы адбываліся выступы Уінстана Чэрчэля, Далай Ламы і шматлікіх іншых вядомых людзей.


Замест Чэрычыля ў легендарным блакітным пакоі выступяць дзяўчыны з шастом

Як паведамляе telegraph.co.uk, заняткі па танцах з шастом прапануюцца клюбам упершыню і каштуюць яго сябрам сьмешныя грошы: 2 фунта за гадзіну. Для ўдзелу ў іх не патрабуецца ніякага вопыту, але кэмбрыджскія хлапцы да танцаў з шастом пакуль не запрашаюцца.

Джон дэ Фрацыска, які адказны ў клюбе за арганізацыю забаўляльнай актыўнасьці, кажа, што «заняткі прызначаныя выключна для фітнэсу і сэксуальнага кантэксту ня маюць». Высокія абцасы таксама не вітаюцца. Трэнэр рэкамэндуе прыходзіць у спартовым абутку альбо басанож.

Нядаўна выбраны на сваю пасаду Джон зьбіраецца «ператварыць клюб у прытулак спакою ў жорсткі экзамэнацыйны час». Ён сьцьвярджае, што заняткі могуць дапамагчы зьняць сэсійны стрэс.

Кембрыджскі клюб дэбатаў прапануе таксама штодзённыя заняткі па ёзе і пілатэсу.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0655 seconds.